|
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы, старэйшы тэатр Беларусі, па праву з’яўляецца Першай сцэнай рэспублікі. Урачыстае адкрыццё першага ў краіне дзяржаўнага тэатра адбылося 14 верасня 1920 года. Яшчэ болей даўнюю гісторыю мае будынак Мінскага губернскага тэатра, які пабудаваны па праекту архітэктараў Караля Казлоўскага і Канстанціна Увядзенскага ў 1890 годзе з дапамогай ахвяраванняў грамадзян.
Шырокая рэпертуарная палітра тэатра імя Янкі Купалы ўключае ў сябе сучасныя п’есы, жанравыя пастаноўкі, рускую і замежную класіку. Асобую ролю іграе нацыянальная драматургія, на аснове якой створаны лепшыя спектаклі: «Паўлінка» Янкі Купалы, які пастаўлены ў 1944 годзе і з’яўляецца візітнай карткай Купалаўскага тэатра, «Сымон-музыка» Якуба Коласа, «Чорная панна Нясвіжа» і «Вечар» Аляксея Дударава, «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча, «Балада аб каханні» па аповесці Васіля Быкава «Альпійская балада» і многія іншыя.
Сягоння Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы – сімвал беларускай тэатральнай культуры, крыніца нацыянальнай драматургіі і смелага мастацкага пошуку, скарбніца тэатральных талентаў. Складаемыя яго лідзіруючай ролі ў тэатральным жыцці Беларусі – гэта высокапрафесійная акцёрская школа і пастановачная культура, клапатлівае захаванне сваіх традыцый і ў той жа час актыўны пошук новых тэатральных форм. На сцэне тэатра працуюць вядучыя майстры беларускай сцэны, гонар тэатральнага мастацтва краіны: народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, народныя артысты Рэспублікі Беларусь Марыя Захарэвіч, Галіна Арлова, Галіна Талкачова, Генадзь Гарбук, Арнольд Памазан, Аўгуст Мілаванаў. Тэатральная трупа складаецца з 70-ці чалавек, трэцяя частка з якіх – таленавітая моладзь. Узначальвае творчы калектыў заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Мікалай Кірычэнка, мастацкі кіраўнік тэатра – народны артыст Беларусі, прафесар Валерый Раеўскі. Тэатр шмат гастралюе па рэспубліцы і за яе межамі, прымае ўдзел у міжнародных тэатральных фестывалях і конкурсах, карыстаецца вялікай павагай і любоўю мінчан і гасцей сталіцы.
Интэрнэт-сайт: www.kupala-theatre.by e - mail : general@kupala-theatre.by
|
|

АФИША
Адрас тэатра: Рэспубліка Беларусь, 220030, Мінск, вул. Энгельса, 7
БІЛЕТНАЯ КАСА
Тэл. касы 227 17 17

|