|
1700–1721 гг. 1764–1795 гг. 1772 г. 1793 г. |
У 1700 г. Рэч Паспалітая ў саюзе з Расіяй уцягнулася ў Паўночную вайну з Швецыяй, што прывяло да вядзення баявых дзеянняў на беларускай тэрыторыі. Становішча ўскладнялася барацьбой груповак магнатаў, якія падтрымлівалі розных прэтэндэнтаў на каралеўскі трон. Вайна выклікала чарговы эканамічны крызіс, які быў пераадолены толькі к сярэдзіне XVIII ст. У гэты час гаспадарчае жыццё на беларускіх землях адраджаецца і ў эканоміцы ўзрастаюць капіталістычныя тэндэнцыі. Больш сур’ёзныя наступствы меў зацяжны палітычны крызіс, звязаны з анархіяй у краіне і ўсе большым уплывам на Рэч Паспалітую суседніх дзяржаў. Апошні кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі імкнуўся ўмацаваць цэнтральную ўладу, але сутыкнуўся з апазіцыяй, якая шукала падтрымкі за мяжой. Выкарыстоўваючы гэта, а таксама апеліруючы да нераўнапраўнага становішча ў Рэчы Паспалітай праваслаўных і пратэстантаў у адносінах да каталікоў, Расія, Прусія і Аўстрыя арганізавалі першы раздзел Рэчы Паспалітай, па якім усходняя частка Беларусі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. З мэтай выратавання краіны Чатырохгадовы сейм 1788–1792 гг. прыняў Канстытуцыю 3 мая 1791 г., па якой Рэч Паспалітая станавілася унітарнай дзяржавай, умацоўвалася цэнтральная ўлада, пашыраліся правы мяшчанства, устанаўлівалася дзяржаўная апека над прыгоннымі сялянамі. У адказ быў ажыццёўлены, па фармальным запрашэнні кансерватыўнай шляхты, другі раздзел Рэчы Паспалітай, які перадаваў Расіі цэнтральную частку Беларусі. |
|
1794 г . |
Узрастанне патрыятычных настрояў прывяло да паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, для падаўлення якога Расія накіравала войскі, якія разбілі паўстанцаў. |
|
1795 г . |
У 1795 г. адбыўся трэці раздзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі заходнія землі Беларусі, а Рэч Паспалітая як дзяржава перастала існаваць. |
|
1830–1831 гг. |
Паўстанне ў Беларусі, Літве, Польшчы супраць царскай Расіі за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Адным з яго вынікаў стаў «разбор шляхты» – праверка дакументаў аб дваранскім (шляхецкім) паходжанні большасці яго ўдзельнікаў. Праводзіўся з мэтай выкаранення апазіцыйнага шляхецкага руху. |
|
1861 г . |
Сялянская рэформа, якая адмяніла прыгоннае права ў Расіі, у тым ліку і ў «Северо-Западном крае» (як у той час называлі Беларусь). |
|
1863–1864 гг. |
Паўстанне ў Беларусі, Літве, Польшчы супраць царызму, падрыхтаванае беларуска-літоўскімі і польскімі канспіратыўнымі арганізацыямі, створанымі на рубяжы 50–60 гг. На тэрыторыі Беларусі паўстаннем кіраваў камітэт на чале з К. Каліноўскім. Апошні ўзяў курс на самастойнасць і раўнапраўе ва ўзаемаадносінах цэнтраў паўстання ў Варшаве і Вільні.
К. Каліноўскі ў сваёй дзейнасці арыентаваўся на сялян, выступаў за перадачу ім усёй зямлі, права на самавызначэнне Беларусі і Літвы. |
|
Першая палавіна 80-х гг. XIX в. |
Дзейнасць рэвалюцыйнай арганізацыі «Гоман», створанай студэнтамі-беларусамі, якія навучаліся ў вышэйшых навучальных установах Пецярбурга. На старонках аднайменнага друкаванага выдання ўпершыню ў гісторыі беларускага грамадска-палітычнага руху была канкрэтызавана і тэарэтычна абгрунтавана ідэя аб праве беларускага народа «на аўтаномную федэратыўную самастойнасць у сям’і іншых народнасцей Расіі», даказвалася самабытнасць беларускай мовы, неабходнасць развіцця нацыянальнай культуры і літаратуры. |
|
1897 г . |
Утварэнне Бунда–Усеагульнага яўрэйскага рабочага саюза ў Літве, Польшчы і Расіі, які адыграў прыкметную ролю ў рабочым руху Беларусі на рубяжы XIX – XX стст. |
|
1898 г . |
Першы з’езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі ў Мінску. |
|
1903 г . |
Утварэнне Беларускай сацыялістычнай грамады – першай нацыянальнай палітычнай партыі. Прымала актыўны ўдзел у рэвалюцыі 1905–1907 гг. Выступала за звяржэнне самадзяржаўя, замену капіталістычнага ладу сацыялістычным, стварэнне Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі з свабодным самавызначэннем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народаў. Для Беларусі яна патрабавала аўтаноміі з мясцовым сеймам (парламентам) у Вільні. |
|
1905–1907 гг. |
Першая ў Расіі буржуазна- дэмакратычная рэвалюцыя. |
|
1906–1917 гг. |
Буржуазная рэформа сялянскага надзельнага землекарыстання ў Расійскай імперыі. Праводзілася па ініцыятыве прэм’ер-міністра П. Сталыпіна. Галоўны яе змест – разбурэнне абшчыны, замацаванне зямлі ў сялянскую ўласнасць, перасяленне беззямельных і малазямельных сялян у Сібір. У 1907–1914 гг. з Беларусі выехала звыш 335 тыс. чал. |
|
1914 г . |
Пачатак Першай сусветнай вайны. Абвяшчэнне ў Беларусі ваеннага становішча. |
|
1915 г ., верасень |
Акупацыя германскімі войскамі Заходняй Беларусі. |
|
1917 г ., люты |
Звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі. Лютаўская рэвалюцыя. |
|
1917 г ., кастрычнік – лістапад |
Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расіі, у тым ліку ў Беларусі. |
|
1918 г . люты –снежань |
Акупацыя германскімі войскамі г. Мінска |
|
1918–1920 гг. снежань – ліпень |
Акупацыя г. Мінска польскімі войскамі |
|
1919 г ., 1 студзеня 1919 г ., 2–3 лютага 1919 г ., 27 лютага люты–ліпень |
Абвяшчэнне (у Смаленску) Беларускай ССР са сталіцай у г. Мінску. Стварэнне Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўрада на чале з Д. Х. Жылуновічам. Прынята 1-я Канстытуцыя БССР на 1-ым Усебеларускім з’ездзе Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Зварот з’езда да ўсіх народаў аб прызнанні самастойнасці Беларусі і ўступленні з ёю ў дыпламатычныя адносіны. Выбраны ЦВК БССР. На аб’яднальным пасяджэнні ЦВК Літ. ССР і ЦВК БССР у Вільні было аформлена стварэнне Літоўска-Беларускай ССР (ЛітБел) у складзе Мінскай і Віленскай губерній. Акупацыя заходніх і цэнтральных раёнаў Беларусі войскамі Польшчы. |
|
1921 г . 1920, 31 ліпеня |
Пачатак пераходу да НЭПа. Садзейнічаў аднаўленню сельскай гаспадаркі і станоўча адбіўся на развіцці прамысловасці. Падпісанне «Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь». |
|
1921 г ., 18 сакавіка |
Падпісаны Рыжскі мірны дагавор паміж РСФСР, Украінай і Польшчай. Згодна з дагаворам Заходняя Беларусь адышла да Польшчы. Тэрыторыя БССР уключала 6 паветаў Мінскай губерніі з насельніцтвам 1544 тыс. чал. |
|
1922 г ., 30 снежня |
I з’езд Савветаў СССР прыняў Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні СССР. БССР увайшла ў саюз на аднолькавых правах з РСФСР, УССР і ЗССР. |
|
1924 г . |
I -е «ўзбуйненне» тэрыторыі БССР: вернуты паветы Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерній. |
|
1924 – канец 20-х гадоў. 1925 г ., 18-31 снежня |
У нацыянальна-культурным будаўніцтве БССР ажыццяўлялася палітыка беларусізацыі: беларуская мова станавілася найважнейшым сродкам зносін.
На XIV з’ездзе ВКП(б) прыняты курс на індустрыялізацыю краіны. У даваенны перыяд у БССР было пабудавана каля 1 тысячы прамысловых прадпрыемстваў, рэканструявана 860, тэмпы прамысловага развіцця былі вышэйшыя за сярэднія ў СССР. |
|
1926 г . |
II -е «ўзбуйненне». У склад БССР увайшлі Гомельскі і Рэчыцкі паветы. У выніку двух «узбуйненняў» тэрыторыі БССР насельніцтва на пачатак 1927 г. склала каля 5 млн. чал. |
|
1927 г ., 11 красавіка |
Прынята II -ая Канстытуцыя БССР, якая ўстанавіла, што ўся ўлада ў рэспубліцы належыць Саветам рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. |
|
1937 г ., 19 лютага |
Прыняцце новай Канстытуцыі БССР. Вышэйшым органам улады стаў Вярхоўны Савет Беларускай ССР. Пік сталінскіх рэпрэсій у СССР. |
|
1939 г ., 17 верасня |
Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. У выніку уз’яднання насельніцтва Рэспублікі павялічылася да 11 млн. Чал. |
|
1941 г ., 22 чэрвеня |
Напад фашысцкай Германіі на СССР. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Гераічная абарона Брэсцкай крэпасці. |
|
1941 г ., 3–26 ліпеня |
Абарона Магілёва |
|
1941 г ., канец жніўня |
Акупацыя ўсёй тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкімі войскамі. |
|
1943 г ., 22 сакавіка |
Палітыка фашыскага генацыду. Была знішчана разам з жыхарамі вёска Хатынь (Лагойскі раён). Яе лёс напаткаў многія вёскі Беларусі ў час вайны. |
|
1943 г ., 30 ліпеня |
Асіповіцкая дыверсія, самая буйная дыверсія часоў II сусветнай вайны. Падпольшчыкамі знішчаны 4 эшалоны з боепрыпасамі і танкамі «тыгр». |
|
1943 г ., 7 жніўня |
Пачатак вызвалення Беларусі. |
|
1943 г ., 26 лістапада |
Вызваленне войскамі Беларускага фронту першага абласнога цэнтра БССР – г. Гомеля. |
|
1944 г ., 23 чэрвеня – 28 жніўня |
Беларуская аперацыя «Баграціён», вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ходзе II -ой сусветнай вайны Беларусь панесла самыя цяжкія страты, загінуў кожны чацвёрты жыхар рэспублікі. Разбураны гарады, буйныя і сярэднія прамысловыя прадпрыемствы, спалена звыш 9 тыс. вёсак. Каля 380 тыс. чал. вывезены ў Германію, многія пасля вяртання на Радзіму былі адпраўлены ў сталінскія лагеры. |
|
1944 г ., 3 ліпеня |
Вызваленне войскамі 3-га і 1-га Беларускіх франтоў сталіцы БССР г. Мінска. |
|
1945 г ., 27 красавіка |
Прыняцце БССР у склад членаў-заснавальнікаў ААН. Прызнанне сусветным супольніцтвам укладу беларускага народа ў разгром гітлераўскай Германіі і вялікіх ахвяр у барацьбе з фашызмам. |
|
1950–1960-ыя гг. |
Пасляваенныя гады былі для БССР вельмі цяжкімі ў эканамічных адносінах. Значная дапамога была аказана з саюзнага бюджэту. Былі пабудаваны аўтамабільны і трактарны заводы ў Мінску, завод дарожных машын — у Жодзіна, нафтаперапрацоўкі — ў Наваполацку, хімічных угнаенняў — у Гродне, шынны — ў Бабруйску, сінтэтычных валокнаў — у Салігорску і інш. |
|
1986 г ., 26 красавіка |
Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. У выніку многія раёны Гомельскай, Магілёўскай і часткова Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцей аказаліся заражанымі радыёнуклідамі, многія тыс. кв. км выведзены з гаспадарчага абарачэння або ператвораны ў «мёртвыя» зоны, непрыдатныя для пражывання. |
|
1990 г ., 27 ліпеня |
Сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла «Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР», 25.8.1991 г. ёй быў нададзены статус канстытуцыйнага закона. |
|
1991 г ., 19 верасня |
БССР перайменавана ў «Рэспубліку Беларусь» (у скарочаных і састаўных назвах «Беларусь»). На іншыя мовы гэтыя назвы транслітэруюцца ў адпаведнасці з беларускім гучаннем. |
|
1991 г ., 8 снежня |
Кіраўнікамі РБ, РФ і Украіны было падпісана пагадненне аб СНД. |
|
1991 г ., 10 снежня |
Вярхоўны Савет РБ ратыфікаваў пагадненне 8.12.91 г. і прыняў пастанову аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб утварэнні СССР. |
|
1994 г ., 10 ліпеня |
Першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь абраны А. Р. Лукашэнка. |
|
1996 г ., 2 красавіка |
Прэзідэнтам Беларусі А. Р. Лукашэнка і Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Б. М. Ельцыным у Маскве падпісаны Дагавор аб утварэнні супольнасці Беларусі і Расіі. |
|
1997 г ., 2 красавіка |
У Маскве падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, 23 мая 1997 г. – Статут Саюза. |
|
1999 г ., 8 снежня |
У Маскве падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і Праграма дзеянняў па рэалізацыі яго палажэнняў. |
|
2001 г ., 9 верасня |
А. Р. Лукашэнка зноў абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. |