Агульныя звесткі аб дзяржаве | ||
| www.president.gov.by | ||
|
Рэспубліка Беларусь размешчана ў цэнтры Еўропы. Па яе тэрыторыі пралягаюць самыя кароткія транспартныя камунікацыі, якія звязваюць краіны СНД з дзяржавамі Заходняй Еўропы. Беларусь мае агульную граніцу з Польшчай, краінамі Балтыі, Расіяй і Украінай. Тэрыторыя Рэспублікі складае 207 тыс.кв. кіламетраў, колькасць насельніцтва - амаль 10 млн. чалавек, 70% яго засяроджана ў гарадах. У сталіцы Беларусі - г. Мінску - пражывае амаль адна пятая насельніцтва краіны. У адпаведнасці з адміністрацыйным падзелам Рэспубліка мае шэсць абласцей. Дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца беларуская і руская. Найбольш распаўсюджаныя мовы дзелавых зносін - руская, англійская, нямецкая.
-------------------------------------------- “Беларусь прызнана экспертамі ААН краінай з высокім узроўнем індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу”, - заявіў 27 лістапада 2007 г. выконваючы абавязкі прадстаўніка Праграмы развіцця ААН у Рэспубліцы Беларусь Л.Буадзе. Паводле ацэнак экспертаў, Беларусь у 2007 годзе заняла 64-е месца ў спісе з 177 краін па індексу развіцця чалавечага патэнцыялу. “У бягучым годзе Беларусь упершыню аднесена да групы краін з высокім узроўнем індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу, - сказаў прадстаўнік ААН. - Па гэтаму паказчыку яна апярэзіла ўсе краіны СНД. Згодна з ацэнкамі незалежных экспертаў ААН, на 3 пункты ад Беларусі адстала Расія. Яна заняла 67-е месца. Паводле слоў Л.Буадзе, згодна з рэйтынгам ААН, Казахстан займае 73-е, Украіна - 76-е, Арменія - 83-е, Грузія - 96-е, Азербайджан - 98-е, Туркменістан - 109-е, Малдова - 111-е, Узбекістан - 113-е, Кыргызстан - 116-е і Таджыкістан - 122-е месцы. Каменціруючы асноўныя паказчыкі даклада ААН, намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь В.Гайсёнак адзначыў, што ў параўнанні з мінулым годам Беларусь узнялася на тры месцы ў рэйтынгу. Абсалютнае значэнне яе індэкса чалавечага развіцця склала 0,804, што дало магчымасць Беларусі ўвайсці ў групу краін з высокім узроўнем развіцця чалавечага патэнцыялу. Асноўнымі паказчыкамі, па якіх вызначаўся рэйтынг дзяржаў, сталі: працягласць жыцця, памер ВУП на душу насельніцтва і ўзровень пісьменнасці. Пры вызначэнні рэйтынга таксама ўлічваліся такія фактары, як становішча ў галіне правоў чалавека і магчымасць удзелу ў грамадскім жыцці. “Гэта не проста прасоўванне ў табліцы, а пераход у якасна новую катэгорыю, - сказаў В.Гайсёнак. – Гэта значнае дасягненне. Яно стала магчымым дзякуючы паступальнаму развіццю беларускай эканомікі і правядзенню ўзважанай сацыяльнай палітыкі. Прагрэс Беларусі відавочны, асабліва калі ўлічыць той факт, што ў бягучым годзе па індэксу чалавечага развіцця рэспубліка апярэдзіла ўсе краіны СНД, якія маюць больш вялікую рэсурсную базу”. | ||
|