Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага

www.president.gov.by

Тэатр, які больш вядомы пад назвай «Рускі» адкрыўся ў 1932 годзе ў Магілёве. Працаваў у Бабруйску, Гродне. У 1947 годзе пераехаў у Мінск. У 1955 годзе тэатру прысвоена імя Максіма Горкага. У 1994 годзе тэатр стаў Акадэмічным, у 1999 – Нацыянальным.

Яго шлях – ад вандроўнай трупы, якая ставіла п’есы Шэкспіра і Горкага ў пажарным дэпо, да вядомага ў Еўропе тэатра, які запрашаецца на лепшыя сцэны Расіі, Германіі, Швецыі, Польшчы. Гісторыю і славу Рускага тэатра стваралі знакамітыя рэжысёры: У. Кумельскі, Д. Арлоў, С. Владычанскі, В. Фёдараў, В. Рэдліх, М. Співак, Ф. Шэйн, У. Маланкін, Б. Луцэнка, Б. Глаголін, В. Маслюк; выдатныя акцёры Я. Карнаухаў, А. Кістаў, Я. Палосін, Г. Абуховіч, І. Лакштанава, А. Клімава, Ю. Ступакоў, Ю. Сідараў.

У наш час поспех калектыву звязаны з дзейнасцю мастацкага кіраўніка тэатра, народнага артыста Беларусі Б. І. Луцэнкі і яго пастаноўкамі. У трупе тэатра – зоркі беларускага тэатральнага мастацтва: н. а. СССР Р. Янкоўскі, н. а. Беларусі Б. Масумян, В. Клебановіч, А. Ткачонак, з. а. Беларусі А. Душачкін, У. Шэлестаў, з. а. Расіі А. Брухацкі, А. Корчыкаў і інш.

Афіша тэатра ўключае ў сябе творы класікаў сусветнай (У. Шэкспір, Ф. Шылер, Д. Фо, П. Клодэль, Г. Гауптман), рускай (А. Астроўскі, М. Горкі, А. Пушкін, Ф. Дастаеўскі) і беларускай (Я. Купала) драматургіі.

Тэатр імя М. Горкага з’яўляецца адным з цэнтраў сцэнічнага мастацтва, неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны, нацыянальным здабыткам рэспублікі.

Кіраўніцтва тэатра

Герасімовіч Эдуард Іванавіч – дырэктар

Луцэнка Барыс Іванавіч – мастацкі кіраўнік

Электронная пошта: nadt@tut.by
Сайт тэатра: www.rustheatre.nm.ru

 


АФІША

Адрас:г. Мінск, вул. Валадарскага, 5

БІЛЕТНАЯ КАСА

Каса тэатра працуе:
аўторак–пятніца – з 12.00 да 19.00
У суботу і нядзелю – з 14.00 да 19.00 часоў
Выхадны – панядзелак

Прыём заказаў на білеты
па тэлефоне: 200-15-41, 200-39-66
і электроннай пошце:rustheatre@nm.ru

 "Ніначка"

Афiцыйны iнтэрнет-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
www.president.gov.by

© Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Дакумент апублікаваны 20.02.2006