Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
Статус  Біяграфія  Дакументы  Фотаальбом 
Прэс-служба  Прыёмная 
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяАрхівыАрхіў выступленняўВіншаванні2011
border=0 border=0 border=0
border=0 2011 border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Навагодні зварот да беларускага народа
Віншаванне хрысціянам Беларусі , якія святкуюць Ражджаство Хрыстова 25 снежня
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў ваеннаслужачых, супрацоўнікаў і ветэранаў органаў дзяржбяспекі
Прывітанне ўдзельнікам канферэнцыі Беларускага саюза жанчын
Прывітанне ўдзельнікам V Міжнароднага фестывалю тэатральнага мастацтва "Панарама"
Віншаванне з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці
Віншаванне ўдзельнікам XVIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лiстапад"
Віншаванне з Днём Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Віншаванне ўдзельнікам ІІ з'езда грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі"
Віншаванне з Днём маці
Віншаванне калектыву газеты "Культура"
Віншаванне ўдзельнікам XII Міжнароднага музычнага фестывалю “Залаты шлягер-2011”
Прывітальнае пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "20 гадоў Садружнасці Незалежных Дзяржаў"
Віншаванне з Днём пагранічніка
Віншаванне з Днём мытніка
Віншаванне ўдзельнікам і гасцям урачыстасцей Дня беларускага пісьменства
Віншаванне з Днём ведаў
Віншаванне з Днём будаўніка
Віншаванне з Днём Незалежнасці
Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да жыхароў Магілёва
Прывітанне ўдзельнікам VI Беларускага міжнароднага медыяфоруму
Віншаванне з Днём моладзі
Віншаванне з Днём медыцынскіх работнікаў
Віншаванне з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Беларусі
Віншаванне з Днём Перамогі
Віншаванне са Святам працы
Віншаванне хрысціянам Беларусі з Вялікаднем
Віншаванне з Днём яднання народаў Беларусі і Расіі
Прывітанне ўдзельнікам рэспубліканскіх спаборніцтваў "Залатая шайба"
Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Віншаванне з Днём жанчын
Віншаванне з Днём міліцыі
Віншаванне з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Віншаванне з Днём беларускай навукі
Віншаванне з 20-годдзем з дня заснавання Акадэміі кіравання
Віншаванне калектыву редакцыі газеты "Белорусская нива" з 90-годдзем выхаду ў свет першага нумара газеты
Віншаванне праваслаўным хрысціянам Беларусі з Ражджаством Хрыстовым
Віншаванне з Днём работнікаў сацыяльнай абароны
НАВАГОДНІ ЗВАРОТ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі да беларускага народа
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" з дзесяцігоддзем пачатку вяшчання канала "СТБ"
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў НДТРК з 55-годдзем з дня першага выхаду ў эфір Беларускага тэлебачання
border=0 border=0
НАВАГОДНІ ЗВАРОТ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі да беларускага народа 01.01.2011

Дарагія сябры!

У гэтыя хвіліны адыходзячага года я перш за ўсё хацеў бы звярнуцца да абсалютнай большасці беларускага народа. Менавіта дзякуючы вам я маю ўнікальную магчымасць у гэтыя хвалюючыя імгненні гісторыі ўвайсці ў дамы беларусаў, у вашы сем’і з віншаваннямі і пажаданнямі міру і дабра.

Свае віншаванні я таксама адрасую нашай меншасці. Вы павінны ведаць: вас успрымаю як неад’емную частку нашага грамадства, са сваімі мэтамі, поглядамі і імкненнямі. Вы маеце свой пункт гледжання, асаблівае разуменне светаўладкавання і развіцця нашай краіны. Гэта ваша права, якое адняць у вас ніхто не можа.

Але вы павінны ведаць: ваша меркаванне нам не абыякава. І мы разам з пераважнай большасцю нашага народа будзем змагацца за вас, вашы погляды. Мы будзем шукаць шляхі да вашых розумаў і сэрцаў, таму што інакш немагчыма аб’яднаць грамадства, захаваць краіну і вырашыць задачы, якія стаяць перад намі.

Адыходзіць у гісторыю 2010 год. Літаральна прамільгнула першае дзесяцігоддзе новага XXI стагоддзя. Гэтыя гады, я ўпэўнены, былі асаблівымі і непаўторымі ў нашым развіцці.

Галоўным вынікам апошніх дзесяці гадоў стала стварэнне асноў нашай дзяржаўнасці, станаўленне нацыі, развіццё маральна здаровага грамадства, фарміраванне магутнага эканамічнага фундамента краіны, умацаванне надзейнай сістэмы нацыянальнай бяспекі, прызнанне аўтарытэту Беларусі на міжнароднай арэне.

У гэтыя гады нам выпалі сур’ёзныя выпрабаванні.

Перш за ўсё нас выпрабаваў на трываласць прыўнесены звонку фінансава-эканамічны крызіс. Другім выпрабаваннем устойлівасці нашай дзяржавы стала праведзеная выбарчая кампанія. Асобныя сілы паспрабавалі выкарыстаць яе, каб разладзіць краіну.

Але дзякуючы менавіта вашай трываласці, мужнасці і разважлівасці мы справіліся з выклікамі новага стагоддзя! Мы адстаялі сваю незалежнасць і невялікі кавалак зямлі ў цэнтры Еўропы, імя якому - Беларусь. Гэта зямля нашых продкаў, на якой жыць нашым дзецям!

Дарагія беларусы!

Перад намі доўгі шлях барацьбы і стварэння. Мы павінны не толькі выстаяць, мы павінны ўзняць нашу Беларусь да вышынь цывілізацыі. І ў гэтым можам разлічваць толькі на сябе!

Шчаслівая будучыня беларускага народа залежыць ад вытрымкі, упартасці, настойлівасці і працавітасці кожнага з нас. Нам неабходна пераламаць у саміх сябе правінцыяльны комплекс "маленькага народа" і ўсвядоміць сябе нацыяй, якая вырашае не толькі свае задачы, але і фарміруе аблічча Еўропы!

Мы паставілі перад сабой амбіцыйныя мэты:

стаць развітой еўрапейскай краінай, у якой камфортна жыць людзям;

сфарміраваць новае аблічча беларускай эканомікі, заснаванай на перадавых ведах і тэхналогіях;

увайсці ў лік першых пяцідзесяці краін свету па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу.

Я ўпэўнены, мы гэтыя задачы вырашым. Таму што мы - народ-працаўнік, народ-стваральнік!

Дарагія суайчыннікі!

Пераступаючы парог 2011 года, нехта з вас засумуе, змахнуўшы слязу, нехта злосна махне рукой услед адыходзячаму году…

Але як бы мы да яго не ставіліся, гэта быў наш год - і яго з нашага жыцця не выкрасліш. Давайце пажадаем адыходзячаму году шчаслівай дарогі ў гісторыю. Давайце глядзець наперад, у будучыню.

Я жадаю вам, вашым родным, блізкім, вашым дзецям шчаслівай будучыні.

Здароўя і даўгалецця нашым старым, усмешак дзеткам.

Поспехаў і натхнення, новых адважных здзяйсненняў творчым людзям, усёй нашай інтэлігенцыі.

Асаблівая сардэчная ўдзячнасць рабочаму і селяніну за самаадданую сумленную працу. Вы - соль зямлі нашай.

Нізкі паклон людзям у пагонах, адданых свайму абавязку, якія заўсёды гатовы абараніць заваёвы Айчыны.

Моладзі жадаю быць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны, знайсці правільную дарогу ў жыцці.

Я хачу пажадаць усім, каб вашы мары здзейсніліся.

Каб вас сагравала цяпло сямейнай утульнасці.

Каб у вашых дамах панавала атмасфера спакою, згоды, шчырасці і дабрыні.

Каб работа прыносіла поспех, задавальненне і ўдзячнасць людзей.

Пажадаем адзін аднаму міру, дабра і шчасця.

Няхай любоў і дабрабыт жывуць у кожнай сям’і.

З Новым годам, дарагія сябры!

© 2001-2013 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь