Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьГісторыя і КультураГісторыя
border=0 border=0 border=0
border=0 Гісторыя border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Станаўленне дзяржаўнасці
Кароткая гісторыя Беларусі да XVII стагоддзя
Кароткая гісторыя Беларусі ад XVII стагоддзя і да нашых дзён
Гістарычныя даты
Архівы і грамадства
border=0 border=0
Станаўленне дзяржаўнасці

У дзесятым – пачатку трынаццатага стагоддзях на землях Беларусі існавала некалькі дзяржаўных утварэнняў, з якіх найбольш значнымі былі Полацкае, Тураўскае, Наўгародскае і інш.

Першапачаткова гэтыя княствы ўваходзілі у склад Кіеўскай Русі – своеасаблівай надзвычай вялікай сярэдневяковай федэрацыі з пэўнымі адносінамі паміж князямі на пачатках сюзэрэнітэту-васалітэту. Некаторыя з буйных княстваў у 10–12 стст. сталі фактычна незалежнымі і кіраваліся прадстаўнікамі мясцовых дынастый.

З сярэдзіны 13-га да канца 18-га ст. землі Беларусі ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага. У сваім дзяржаўна-палітычным развіцці яно прайшло два асноўныя этапы:

1) з сярэдзіны 13 ст. да 1569 г., калі ВКЛ існавала як фактычна незалежная суверэнная дзяржава, звязаная пасля Крэўскай уніі 1385 г. да канца 18 ст. – у складзе Рэчы Паспалітай як адна з дзвюх асноўных састаўных частак гэтай своеасаблівай федэрацыі.

З рэтраспектыўнага пункту гледжання дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага ў канцы 16–18 стст. уяўляў пачатковую форму саслоўнай (шляхецкай) дэмакратыі, першы крок на шляху да грамадзянскага грамадства.

Пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі Беларусь не мела дзяржаўнага статусу. Гэта знайшло адлюстраванне ў афіцыйнай яе назве: з 1840 г. – Северо-Западный край. У адносінах Беларусі не было выдадзена спецыяльных законаў, якія выдзялялі б яе як рэгіён, які знаходзіўся ў асобным прававым становішчы. Этнічная тэрыторыя беларусаў з 1801 г. уваходзіла ў склад Мінскай, Магілеўскай, Віцебскай, Гродзенскай і Віленскай губерній.

25 сакавіка 1918 г. ва ўмовах акупацыі Беларусі германскімі войскамі ў ходзе першай сусветнай вайны была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка – нацыянальная буржуазна-дэмакратычная дзяржава. Аднак паўнацэннай дзяржавай яна не стала: не мела Канстытуцыі, у ёй адсутнічалі дзяржаўныя граніцы, уласныя ўзброеныя сілы, фінансы і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці.

1 студзеня 1919 г. была ўтворана Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, у якой арганізацыя палітычнага і эканамічнага жыцця праходзіла пад кантролем цэнтральных улад. Некамуністычныя партыі і арганізацыі былі забаронены, а кіруючыя функцыі сканцэнтраваны ў руках партыйнага апарату. Разам з тым Канстытуцыя БССР абвяшчала, што ўся ўлада ў рэспубліцы належыць Саветам рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў. З 1937 г. па 1996 г. вышэйшым органам дзяржаўнай улады з’яўляўся Вярхоўны Савет.

27 ліпеня 1990 г. была прынята Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі. Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь – прэзідэнцкая рэспубліка. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца Прэзідэнт, вышэйшым заканадаўчым органам – Нацыянальны сход, вышэйшым кантрольным органам – Канстытуцыйны суд.

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь