Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
Знешняя  Сацыяльная  Жыллёвая 
Маладзёжная  Рэгіянальная  Кадравая 
Праграмы і фонды 
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяДзяржаўная палітыка
border=0 border=0 border=0
border=0 Дзяржаўная палітыка border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Галоўныя прынцыпы дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь
Дзяржаўная палітыка ў галіне аховы навакольнага асяроддзя
Знешняя
Сацыяльная
Жыллёвая
Маладзёжная
Рэгіянальная
Кадравая
Праграмы і фонды
border=0 border=0
Галоўныя прынцыпы дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь

Галоўныя прынцыпы нашай дзяржаўнай палітыкі: планамернасць, паслядоўнасць, паступовасць, пераемнасць.

Галоўныя прынцыпы дзяржаўнай палітыкі нашай дзяржавы вызначаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкам. На працягу ўсяго перыяду прэзідэнцкіх паўнамоцтваў прынцыпы планамернасці, паслядоўнасці, паступовасці і пераемнасці выяўляюцца ў наступным:

У эканоміцы мы ідзём ад таго, што ёсць: не ламаем, не раскідваем, не знішчаем.

Моцная, эфектыўная дзяржаўная ўлада, палітычная стабільнасць у нашай краіне - важнейшыя ўмовы дзяржаўнага курсу на эвалюцыйнае і паступовае развіццё нацыянальнай эканомікі, паслядоўнай інтэграцыі ў сусветную эканоміку.

Планамернасць дзяржаўнага курсу выяўляецца ў паэтапным павышэнні жыццёвага ўзроўню народа. Беларусь першая з краін СНД аднавіла ўзровень прамысловай вытворчасці 1990 года і апярэджвае краіны СНД па рэйтынгу індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу.

Беларусь зрабіла выбар на карысць эвалюцыйнага развіцця і адмовілася ад рэцэптаў Міжнароднага валютнага фонду ў выглядзе шокавай тэрапіі і абвальнай прыватызацыі. За гады стваральнай практыкі склалася беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, якая спалучае перавагі рыначнай гаспадаркі з эфектыўнай сацыяльнай абаронай. Наша канцэпцыя пабудавана на ўліку гістарычнай пераемнасці і традыцый народа. Беларуская мадэль заснавана не на рэвалюцыйнай ломцы ранейшых устояў, а на ўдасканаленні існуючай эканамічнай базы. Беларуская эканамічная мадэль змяшчае ў сабе элементы пераемнасці ў выкарыстанні дзяржаўных інстытутаў ва ўсіх сферах, дзе яны праявілі сваю эфектыўнасць.

Паслядоўны курс дзяржавы рэфармавання эканомікі не даў магчымасці скласціся ў Беларусі алігархічным структурам, не прывёў да масавага беспрацоўя і збяднення людзей, да разрыву традыцыйных эканамічных сувязей з краінамі СНД.

Пераемнасць у палітыцы - важнейшы прынцып кіраўніцтва краіны. Прыярытэты ў дзейнасці кіраўніцтва краіны таксама заснаваны на прынцыпе пераемнасці, перш за ўсё таму, што нам у спадчыну ад СССР дасталася эканоміка, арыентаваная на экспарт.

Пераемнасць дзяржаўнага курсу выяўляецца ў мэтанакіраванай палітыцы на развіццё інтэграцыйных працэсаў з краінамі СНД і, у першую чаргу, з Расіяй.

Беларусь з'яўляецца не толькі развітой індустрыяльнай краінай, але мае і значны аграрны складальнік. Карані народа - матэрыяльныя і духоўныя - знаходзяцца ў вёсцы. Ва ўсе гады, у тым ліку эканамічна складаныя, дзяржава дапамагала вёсцы і працягвае падтрымліваць сельскага вытворцу.

Дзяржава прытрымліваецца курсу не мяняць усталяваныя механізмы і традыцыі, удасканальвае асобныя грані палітыкі, што праводзілася раней, з мэтай надання ёй большай эфектыўнасці і паслядоўнасці.

Прынцып паслядоўнасці выяўляецца ў рэалізацыі моцнай дзяржаўнай улады. У краіне створана эфектыўная прэзідэнцкая ўлада, якая не праводзіць палітыку двайных стандартаў, у якіх бы складаных умовах не даводзілася працаваць.

У сацыяльнай сферы - захаванне найбольш каштоўнага, выкарыстанне ў новых умовах прынцыпу сацыяльнай справядлівасці без адмовы ад набытага вопыту.

Прынцып сацыяльнай справядлівасці выяўляецца ў адраснай сацыяльнай палітыцы, сацыяльных гарантыях, асабліва адносна моладзі, старых, жыхароў тэрыторый, якія пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай катастрофы.

Прынцып пераемнасці ў правядзенні сацыяльнай палітыкі ў цэлым і адукацыйнай, у прыватнасці, даў магчымасць не толькі захаваць высокаразвітую адукацыйную сістэму, атрыманую ў спадчыну пасля развалу СССР, але і выбудаваць на яе аснове новую, якая адпавядала б сусветным стандаратам.

Планамернасць дзяржаўнага курсу заключаецца і ва ўсямернай падтрымцы таленавітай навучэнскай моладзі, студэнтаў. Створаны Спецыяльны Фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які не мае аналагаў на тэрыторыі СНД, па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Беларусь заўсёды славілася сваімі спартсменамі. Заняткі фізкультурай, спортам, прытрымліванне прынцыпаў здаровага ладу жыцця з'яўляюцца прыярытэтамі дзяржаўнай палітыкі.

Важную ролю ў рэалізацыі планамернага курсу на забеспячэнне дабрабыту людзей адыгрывае выкананне ў сацыяльнай сферы мінімальных дзяржаўных стандартаў, якія прадугледжваюць забеспячэнне грамадзян прадуктамі харчавання, цяплом, камунікацыямі, транспартам, бытавымі паслугамі, нармальную работу ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры.

У Беларусі склалася эфектыўна дзеючая сістэма справядлівага размеркавання ўзнагароджання за працу, сацыяльнай абароненасці маламаёмных грамадзян і павышэння сацыяльнай абароны насельніцтва ў цэлым. Задача цяпер ставіцца так: законы Рэспублікі Беларусь аб чалавеку, яго патрэбах павінны быць эталонамі сацыяльнай справядлівасці.

Вядучай сацыяльнай устаноўкай беларускай дзяржаўнасці і яе ідэалагічнай платформы, гуманістычнай па сваёй накіраванасці, з'яўляецца аптымальнае спалучэнне цэнтралізаваных гарантый і індывідуальнага працоўнага ўкладу ў працвітанне дзяржавы. Толькі эфектыўная праца можа быць крыніцай эканамічнага і сацыяльнага поспеху асобы і дзяржавы.

Сацыяльныя гарантыі ў рамках беларускай мадэлі развіцця выяўляюцца ў:

- гарантыях роўнасці мужчын і жанчын у адукацыі і працоўнай дзейнасці;

- гарантыях права моладзі на духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё;

- гарантыях права на працу як найбольш дастойны спосаб самазацвярджэння эканамічнага, маральнага і сацыяльнага зместу жыццядзейнасці чалавека;

- гарантыях справядлівай долі ўзнагароджання ў эканамічных выніках працы, але не ніжэй за ўзровень, які забяспечвае грамадзянам і іх сем'ям свабоднае і дастатковае існаванне;

- гарантыях права на ахову здароўя, уключае бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя;

- гарантыях права на сацыяльнае забеспячэнне ў старасці, па хваробе і іншых прычынах.

Галоўнай мэтай сацыяльнай палітыкі ў рэспубліцы з'яўляецца прадастаўленне кожнаму працаздольнаму чалавеку магчымасці сваёй працай і прадпрымальнасцю ствараць свой сямейны дабрабыт, а для непрацаздольных і незабяспечаных грамадзян - гарантаваць надзейную сацыяльную абарону. Пры гэтым сацыяльная абарона павінна быць выключна адраснай і накіравана на канкрэтныя, самыя неабароненыя групы і слаі насельніцтва. Міжнародны вопыт краін з пераходнай эканомікай паказвае, што эфектыўныя сістэмы адраснай сацыяльнай дапамогі могуць забяспечыць падтрымку толькі 10-15 працэнтаў насельніцтва.

Сэнс эфектыўнай адраснай сацыяльнай абароны заключаецца ў тым, каб сканцэнтраваць абмежаваныя рэсурсы на задавальненні патрэбнасцей сацыяльна неабароненых слаёў насельніцтва. Характэрнай з'явай у эвалюцыі сацыяльнай палітыкі будзе яе далейшая муніцыпалізацыя, г.з. перанос цэнтра цяжару адраснай сацыяльнай абароны на мясцовы ўзровень: дапамога павінна быць набліжана да спажыўца. Плануецца пераход ад агульных сацыяльных праграм да праграм адрасных, якія ўлічваюць патрэбнасці канкрэтных слаёў і груп насельніцтва, а таксама пэўных рэгіёнаў.

Пры гэтым патрэбны строга дыферэнцыраваныя праграмы, у прыватнасці:

- інвалідам, адзінокім пенсіянерам - розныя сацыяльныя паслугі, абслугоўванне дома;

- шматдзетным, няпоўным сем'ям - прыярытэт ва ўсіх відах адраснай матэрыяльнай дапамогі сем'ям з нізкімі даходамі.

Цяпер распрацавана стратэгія пілотнага праекта па рэалізацыі Канцэпцыі фарміравання адзінай праграмы адраснай сацыяльнай дапамогі ў Рэспубліцы Беларусь. Асноўная яе мэта - абарона найбольш неабароненых грамадзян ад неспрыяльных наступстваў рыначных пераўтварэнняў.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца ў рэспубліцы жыхарам сельскай мясцовасці, якія больш востра адчуваюць жыццёвыя цяжкасці: неразвітасць сацыяльнай інфраструктуры, транспартных паслуг, бытавога абслугоўвання. Пастаўлена задача ажыццяўляць работу па ўвядзенню дзяржаўных сацыяльных стандартаў па ўсёй краіне з абавязковым улікам рэгіянальных асаблівасцей. Увядзенне сацыяльных стандартаў накіравана на тое, каб узровень сацыяльнай абароны гарантавана паляпшаўся.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца ў рэспубліцы жыхарам сельскай мясцовасці, якія вастрэй за іншых адчуваюць жыццёвыя цяжкасці: неразвітасць сацыяльнай інфраструктуры, транспартных паслуг, бытавога абслугоўвання. Пастаўлена задача ажыццяўляць работу па ўкараненню дзяржаўных сацыяльных стандартаў па ўсёй краіне з абавязковым улікам рэгіянальных асаблівасцей. Увядзенне сацыяльных стандартаў накіравана на тое, каб узровень сацыяльнай абароны гаратнавана паляпшаўся.

Прыярытэтнай задачай дзяржавы ў галіне сацыяльнай абароны з'яўляюцца клопты пра сям'ю, дзяцей, у прыватнасці, забеспячэнне неабходных умоў для рэалізацыі сям'ёй яе эканамічнай, узнаўленчай, выхаваўчай і культурна-псіхалагічнай функцый; забеспячэнне правоў дзяцей на іх паўнацэннае фізічнае, інтэлектуальнае, маральнае і сацыяльнае развіццё.

У сістэме матэрыяльнай дапамогі сем'ям з дзецьмі дзяржава выкарыстоўвае льготы па падаткаабкладанню, аплаце за харчаванне дзяцей у дзіцячых дашкольных установах, аплаце за падручнікі і навучальныя дапаможнікі. Малазабяспечаным сем'ям прадастаўляюцца безнаяўныя жыллёвыя субсідыі, калі аплата за жыллё і камунальныя паслугі перасягае 25 працэнтаў сярэднямесячнага сукупнага даходу сям'і.

Значную дапамогу шматдзетным і няпоўным сем'ям аказваюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў.

У сферы культуры і грамадскага жыцця нашай рэспублікі ўласцівы не агрэсіўны нацыяналізм, а дзяржаўная падтрымка двухмоўю, што склалася гістарычна, адраджэнню духоўнасці і захаванню традыцыйных рэлігійных канфесій, мастацтва ва ўсіх формах.

Дзяржава праводзіць паслядоўную палітыку па захаванню культурнай спадчыны беларусаў, лепшых рыс беларускага характару: павага да людзей іншых нацыянальнасцей і канфесій, цярпімасць, талерантнасць, гуманізм, міралюбнасць.

Дзяржава і дзяржаўны бюджэт з'яўляюцца паслядоўнымі гарантамі фінансавай падтрымкі развіцця мастацтва і культуры. Прынцып пераемнасці ў культурнай палітыцы выяўляецца ў захаванні інфраструктуры дзяржаўных устаноў культуры і мастацтва.

У аснове дзяржаўнага курсу закладзена адданасць гістарычнай памяці народа - перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне. Адданасць памяці знайшла адлюстраванне ў рашэнні кіраўніцтва краіны ўвесці ў навучальных установах курс "Вялікая Айчынная вайна савецкага народа".

У краіне ажыццяўляецца паслядоўны курс па фарміраванню ідэалогіі беларускай дзяржавы, крышталізацыі беларускай нацыянальнай ідэі. Найбольш ёміста і лаканічна нацыянальная ідэя ўвасабляецца ў лозунгу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За моцную і квітнеючую Беларусь!".

У сферы знешняй палітыкі

Падыходы да сацыяльна-эканамічнага развіцця дзяржавы, якія грунтуюцца на ўзаемным уліку інтарэсаў грамадства і грамадзян, грамадскай згодзе, сацыяльна арыентаванай эканоміцы, вяршэнстве закону, спыненні нацыяналізму і экстрэмізму, знаходзяць свой лагічны працяг у знешнепалітычным курсе краіны: не канфрантацыя з суседнімі дзяржавамі і тэрытарыяльны перадзел, а міралюбнасць, шматвектарнае супрацоўніцтва, саюз з Расіяй - вось яе прынцыпы.

Кіраўнік дзяржавы паслядоўна і планамерна праводзіць у жыццё міралюбную палітыку добрасуседства, пазбягаючы крокаў, якія могуць уцягнуць краіны да ўдзелу ў міжнародных канфліктах. У той жа час праводзіцца стварэнне сучаснай арміі, якая можа надзейна абараніць айчыну ад любой пагрозы.

Нягледзячы на існуючыя цяжкасці ва ўзаемаадносінах з краінамі НАТА, кіраўніцтва краіны лічыць, што з ім можна і трэба наладжваць нармальныя адносіны, канструктыўна вырашаць існуючыя еўрапейскія і сусветныя праблемы, асабліва ў галіне барацьбы з тэрарызмам, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, транснацыянальнай злачыннасцю.

Планамернасць і паступовасць дзяржаўнай палітыкі заключаецца ў тым, каб звесці да мінімуму негатыўныя наступствы пашырэння Еўрасаюза, аднавіць паўнацэнны палітычны дыялог, забяспечыць далейшае нарошчванне намаганняў па развіццю ўсяго комплексу адносін.

Адным з прыярытэтных прынцыпаў знешняй палітыкі беларускай дзяржавы з'яўляецца планамернае будаўніцтва Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.

Рэспубліка Беларусь нязменна праводзіць шматвектарную знешнюю палітыку, выступае за ўмацаванне Садружнасці Незалежных Дзяржаў, што абумоўлена агульнасцю нашых сумесных інтарэсаў. Адносіны з краінамі - членамі Садружнасці Незалежных дзяржаў выявілі як цяжкасці працэсу інтэграцыі, так і яго патэнцыяльныя магчымасці. Краіны Садружнасці - важнейшы гандлёва-эканамічны партнёр Рэспублікі Беларусь. Беларусь выступае за хутчэйшае фарміраванне Адзінай эканамічнай прасторы ў рамках Садружнасці.

Паслядоўнасць знешняй палітыкі праяўляецца ў адносінах з дзяржавай "пояса добрасуседства". Выступаючы на другім Усебеларускім народным сходзе, Прэзідэнт Беларусі А.Р.Лукашэнка падкрэсліў: "Польшча, Украіна, Літва, Латвія - гэта нашы суседзі, а іх, як вядома, не выбіраюць. Яны Богам дадзены". Лагічна, што фарміраванне "пояса добрасуседства", развіццё адносін з Украінай з'яўляецца адной з асноўных задач знешняй палітыкі беларускай дзяржавы. Беларускі бок нацэлены на дынамічнае развіццё ўсяго комплексу двухбаковых адносін з Кіевам. Ужо нямала зроблена для дасягнення пастаўленай мэты, у той жа час патэнцыял беларуска-ўкраінскіх сувязей пакуль выкарыстаны зусім не ў поўнай меры.

Задача ўмацавання эканомікі Беларусі як фундамента дабрабыту народа вылучыла ў лік важнейшых прыярытэтаў знешняй палітыкі эканамічную дыпламатыю. Задача няўхільнага нарошчвання экспартнага патэнцыялу краіны названа ў ліку важнейшых прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на перыяд 2001-2005 гадоў. Важным напрамкам знешнеэканамічнай дзейнасці стала прыцягненне ў Беларусь замежных інвестыцый. Большы аб'ём міжнародных сувязей, задачы інтэграцыі беларускай эканомікі ў сістэму сучасных светагаспадарчых сувязей і эфектыўнага выкарыстання існуючага айчыннага навукова-тэхнічнага патэнцыялу настойліва патрабуюць абнаўлення асноўных вытворчых фондаў, укаранення найноўшых замежных тэхналогій.

© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь