Карта сайтаАб парталеРусская версияEnglish version
КІРАЎНІК ДЗЯРЖАВЫ
ПАДЗЕІ
ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛІТЫКА
РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ
Геаграфія  Дзяржава  Рэгіёны  Эканоміка 
Права  Навука  Ахова здароўя  Адукацыя 
Гісторыя і Культура 
Фізкультура і спорт  Чарнобыль 
КАТАЛОГ РЭСУРСАЎ
па сайту па сайтах дзяржорганаў
ГалоўнаяРэспубліка БеларусьГісторыя і КультураТэатры
border=0 border=0 border=0
border=0 Тэатры border=0
border=0 border=0 border=0 border=0
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага
Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі
Беларускі дзяржаўны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа
border=0 border=0
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр балета Рэспублікі Беларусь (да 1996 Дзяржаўны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета) створаны ў 1933 годзе. Аднак гісторыя прафесійнага балета на тэрыторыі Беларусі бярэ свой пачатак з сярэдзіны XVIII стагоддзя, калі ў маёнтках князёў Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, А. Тызенгаўза ў Гродне, М. К. Агінскага ў Слоніме, С. Г. Зорыча ў Шклове былі створаны першыя ў гісторыі Беларусі балетныя калектывы і школы.

У апошняй чвэрці XVIII стагоддзя на землі Беларусі пранікаюць эстэтычныя ідэі Ж. Ж. Новера. На змену «дывертысментнаму» перыяду прыходзіць «дзейсны» балет з яскрава выяўленым сюжэтам, са спецыяльна напісанай музыкай, са зладжанай кампазіцыяй танцаў. Новераўскія рэформы захопліваюць не толькі сцэны музычных тэатраў Нясвіжа, Гродна, Ружан, Слоніма, Шклова, але і становяцца асновай харэаграфічнай практыкі ў тэатрах Вільні і Варшавы.

Балетныя трупы князёў Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, А. Тызенгаўза ў Гродне, М. К. Агінскага ў Слоніме, С. Г. Зорыча ў Шклове па напрамку рэпертуара, мастацкаму афармленню спектакляў і творчаму складу былі аналагічнымі балетным трупам прыдворных тэатраў Заходняй Еўропы і Расіі. «Мы ведаем па вопісах, запісках і паперах, што прадстаўленні, якія даваліся ў шклоўскім маёнтку Зорыча, пераўзыходзілі па хараству прыдворныя спектаклі рускія, былыя польскія, імператарскія аўстрыйскія ў Шэнбруне і французскія спектаклі ў Версалі», – так пісаў рэжысёр і даследчык рускага тэатра В. Р. Сахноўскі.

Аб адоранасці беларускіх артыстаў, аб адзінстве школы танца і ў цэлым аб высокім прафесійным узроўні балета на тэрыторыі Беларусі сведчыць факт перадачы ў канцы XVIII стагоддзя цэлай прыгонніцкай балетнай трупы са шклоўскага прыгоннага тэатра С. Г. Зорыча ў распараджэнне Дырэкцыі Санкт-Пецярбургскіх імператарскіх тэатраў. Нароўні са сталічнымі танцоўшчыкамі Санкт-Пецярбурга ўдзельнічалі беларускія артысты на чале з Кацярынай Азарычавай і Красцьянам Буткевічам.

Сягоння калектыў тэатра складаецца больш чым са 100 высокапрафесійных танцоўшчыкаў, большасць з якіх з’яўляюцца выпускнікамі Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага каледжа. Сярод салістаў тэатра ёсць народныя і заслужаныя артысты, лаўрэаты дзяржаўных прэмій, лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў артыстаў балета.

Работа па фарміраванні нацыянальнага рэпертуара тэатра пастаянна спалучаецца з творчым асваеннем балетаў класічнай спадчыны і стварэннем арыгінальных і сучасных спектакляў. Пастаноўшчыкі і артысты тэатра беражліва ўзнаўляюць спектаклі, якія створаны класікамі заходнееўрапейскай і рускай харэаграфіі — Ж. Перо, А. Бурнанвілем, М. Пеціпа, А. Горскім, Л. Івановым. Асваенне лексікі сучаснай харэаграфіі звязана, перш за ўсё, з этапнымі для гісторыі беларускага балета пастаноўкамі харэографа Валянціна Елізар’ева (з 1973 года — галоўны балетмайстар, з 1996 — мастацкі кіраўнік і дырэктар тэатра). Створаныя В. Елізар’евым балеты “Кармэн-сюіта”, “Стварэнне свету”, “Спартак”, “Шчаўкунок”, “Карміна Бурана”, “Балеро”, “Рамэо і Джульета”, “Страсці”, “Жар-птушка”, “Вясна свяшчэнная”, “Легенда аб Уленшпігелі” сталі візітнай карткай калектыву на радзіме і за мяжой.

За апошнія 15 гадоў калектыў Нацыянальнага балета Беларусі пабываў больш чым у 30 краінах свету, прычым у многіх краінах гастраляваў неаднаразова. Напэўна, на геаграфічнай карце хутка застанецца зусім мала дзяржаў, дзе хаця б адзін раз не выступаў Беларускі балет: ад Партугаліі і Іспаніі да Японіі і Кітая, ад Нарвегіі і Вялікабрытаніі да Турцыі і Тайланда — усюды тэатр знайшоў сваіх палымяных паклоннікаў. Акрамя гастроляў, трупа на працягу аднаго тэатральнага сезону дае каля 150 спектакляў на асноўнай сцэне.

Афіцыйны сайт тэатра: www.balet.by


АФIША

У сувязі з рэканструкцыяй і рэстаўрацыяй памяшкання тэатра спектаклі будуць праходзіць на сцэне Палаца Рэспублікі. 

Адрас Палаца Рэспублікі:
Кастрычніцкая плошча, 1. Праезд — метро «Кастрычніцкая», метро «Купалаўская», аўтобусам № 100 да прыпынку «Кастрычніцкая плошча». .

Адрас тэатра: г. Мінск, пл. Парыжскай Камуны, 1. Праезд да прыпынку «Оперны тэатр» ці «вуліца Камуністычная» аўтобусамі №№ 24, 38, 57, 91; тралейбусамі №№ 12, 29, 37, 40, 46, 53.

Заказ і дастўка  білетаў па тэл. 8-029-315-45-74

Кантакты

Тэлефоны:
+375 (17) 234 16 16 (прыёмная),
+375 (17) 234 80 74 (білетны стол),
+375 (17) 234 06 66

E-mail: pr@balet.by.

"Жизель"

"Щелкунчик"

"Весна священная"

Версія для друку
© 2001-2008 Прэс-служба
Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь