Дзяржаўныя святы ў Беларусі ўстаноўлены ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года № 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь".
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь | 15 сакавіка |
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі | 2 красавіка |
Дзень Перамогі | 9 мая |
Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь | другая нядзеля мая |
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) | 3 ліпеня |
агульнарэспубліканскія
Новы год | 1, 2 студзеня |
Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь | 23 лютага |
Дзень жанчын | 8 сакавіка |
Свята працы | 1 мая |
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі | 7 лістапада |
рэлігійныя
Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае Раство) | 7 студзеня |
Вялікдзень | па календары праваслаўнай і каталіцкай канфесій |
Радаўніца | па календары праваслаўнай канфесіі |
Дзень памяці | 2 лістапада |
Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае Раство) | 25 снежня |
1, 2 студзеня | Новы год |
7 студзеня | Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае Раство) |
8 сакавіка | Дзень жанчын |
па календары праваслаўнай канфесіі | Радаўніца |
1 мая | Свята працы |
9 мая | Дзень Перамогі |
3 ліпеня | Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) |
7 лістапада | Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі |
25 снежня | Нараджэнне Хрыстова (каталіцкае Раство) |
Рашэнне аб устанаўленні дзяржаўных свят і святочных дзён, наданні адпаведнай падзеі статусу дзяржаўнага свята прымаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Праект такога рашэння ўносіцца ў агульным парадку, устаноўленым для прадстаўлення на разгляд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь праектаў актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Да праекта прыкладаецца матываванае абгрунтаванне неабходнасці яго прыняцця.
У дзяржаўныя святы і агульнарэспубліканскія святочныя дні ў адпаведнасці з заканадаўствам узнімаецца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.
Правядзенне з нагоды дзяржаўных свят і святочных дзён афіцыйных урачыстых мерапрыемстваў, ваенных парадаў, артылерыйскіх салютаў і феерверкаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Дні, прысвечаныя выдатным падзеям, традыцыйным датам, ушанаванню работнікаў пэўнай прафесіі, галіны гаспадаркі або сферы дзейнасці і г.д, з'яўляюцца святочнымі днямі, калі гэта ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
Даты, якія не маюць прыкмет дзяржаўных свят або святочных дзён, але якія звязаны з пэўнымі гістарычнымі падзеямі ў жыцці дзяржавы і грамадства або традыцыйна адзначаюцца асобнымі катэгорыямі грамадзян, з'яўляюцца памятнымі датамі.
У Рэспубліцы Беларусь могуць адзначацца святочныя дні, устаноўленыя актамі міжнародных арганізацый, іншымі міжнародна-прававымі дакументамі.