Бел
Галоўная   /  Дзяржава   /  Узнагароды і прэміі   /  Прэмія "За духоўнае адраджэнне"

Прэмія "За духоўнае адраджэнне"

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт у час уручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", 9 студзеня 2013 года
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт у час уручэння прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", 9 студзеня 2013 года
Прэмія "За духоўнае адраджэнне" заснавана ў 1997 годзе.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь уручае 5 прэмій "За духоўнае адраджэнне".

Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" прысуджаецца штогод за выдатныя творы літаратуры і мастацтва і (або) актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, якая садзейнічае захаванню і прымнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, сцвярджэнню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці.

На саісканне прэміі могуць вылучацца дзеячы культуры, літаратуры, мастацтва, архітэктуры, аховы здароўя, адукацыі, навукі, сацыяльнай абароны, сродкаў масавай інфармацыі, прыёмныя бацькі, апекуны, свяшчэннаслужыцелі, іншыя асобы, а таксама аўтарскія, творчыя і іншыя калектывы работнікаў.

Работы саіскальнікаў прэміі павінны быць абнародаваны (публічна паказаны, выкананы, апублікаваны або ўведзены ў эксплуатацыю) на працягу двух гадоў да завяршэння тэрміну вылучэння (да 1 кастрычніка года, за які прысуджаецца прэмія).

Прэмія прысуджаецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ўручаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або ўпаўнаважанай iм службовай асобай.

Лаўрэату прэміі ўручаецца Дыплом лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне".
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь