Бел
Галоўная   /  Дзяржава   /  Узнагароды і прэміі   /  Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь

Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь

Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь – гэта форма ўзнагароды, прызнання заслуг і заахвочвання выдатных дзеячаў працы, навукі, мастацтва, сацыяльнай сферы, фізічнай культуры і спорту, ваеннай справы.
Тэхнічны дырэктар Салігорскага інстытута праблем рэсурсазберажэння з доследнай вытворчасцю Віктар Прушак удастоены ганаровага звання "Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь", 1 кастрычніка 2012 года
Тэхнічны дырэктар Салігорскага інстытута праблем рэсурсазберажэння з доследнай вытворчасцю Віктар Прушак удастоены ганаровага звання "Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь", 1 кастрычніка 2012 года

Ганаровае званне "Народны паэт Беларусi"

Ганаровае званне "Народны паэт Беларусi" прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь" паэтам за асаблiвыя заслугi ў развiццi паэтычнай творчасцi, стварэнне высокамастацкiх твораў, якiя ўнеслi выдатны ўклад у айчынную лiтаратуру i атрымалi шырокае грамадскае прызнанне.

Ганаровае званне "Народны пiсьменнiк Беларусi"

Ганаровае званне "Народны пiсьменнiк Беларусi" прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь" пiсьменнiкам за асаблiвыя заслугi ў развiццi айчыннай лiтаратуры, стварэнне высокамастацкiх твораў, якiя ўнеслi выдатны ўклад у айчынную лiтаратуру i атрымалi шырокае грамадскае прызнанне.

Ганаровае званне "Народны артыст Беларусi"

Ганаровае званне "Народны артыст Беларусi" прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання "Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь" або "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь" артыстам, рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, музычным выканаўцам, якiя стварылi высокамастацкiя вобразы, спектаклi, кiнафiльмы, тэлеспектаклi, тэлефiльмы, канцэртныя, эстрадныя, цыркавыя праграмы, музычныя, тэлевiзiйныя i радыётворы, якiя ўнеслi выдатны ўклад у айчынную культуру i атрымалi шырокае грамадскае прызнанне.

Ганаровае званне "Народны мастак Беларусi"

Ганаровае званне "Народны мастак Беларусi" прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь" буйнейшым мастакам, якiя стварылi выдатныя творы жывапiсу, скульптуры, графiкi, манументальнага, дэкаратыўна-прыкладнога, тэатральнага, кiна- i тэлемастацтва, якiя ўнеслi значны ўклад у айчынную культуру i атрымалi шырокае грамадскае прызнанне.

Ганаровае званне "Народны ўрач Беларусі"

Ганаровае званне "Народны ўрач Беларусі" прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання "Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь" высокапрафесійным урачам-спецыялістам, якія ўнеслі значны ўклад у айчынную медыцыну і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне іх прафесійнай дзейнасці, за асаблівыя заслугі ва ўмацаванні здароўя насельніцтва, арганізацыі і аказанні медыцынскай дапамогі з выкарыстаннем сучасных дасягненняў медыцынскай навукі і тэхнікі.

Ганаровае званне "Народны настаўнік Беларусі"

Ганаровае званне "Народны настаўнік Беларусі" прысвойваецца не раней як праз пяць гадоў пасля прысваення ганаровага звання "Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь" педагагічным работнікам, педагагічная дзейнасць якіх накіравана на рэалізацыю зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйных праграм агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай адукацыі, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і праграм выхавання, кіраўніцтва адукацыйнай дзейнасцю пры рэалізацыі гэтых адукацыйных праграм, праграм выхавання, якія ўнеслі выдатны ўклад у сферу адукацыі і атрымалі шырокае грамадскае прызнанне іх прафесійнай дзейнасці, за асаблівыя заслугі ў навучанні і выхаванні навучэнцаў і выхаванцаў.

Ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца высокапрафесiйным артыстам, рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, музычным выканаўцам, якiя працуюць у сферы мастацтва дзесяць i больш гадоў, а артыстам балета з улiкам спецыфiкi iх жанру – пяць i больш гадоў i стварылi высокамастацкiя вобразы, спектаклi, кiнафiльмы, тэлеспектаклi, тэлефiльмы, канцэртныя, эстрадныя, цыркавыя праграмы, музычныя, тэлевiзiйныя i радыётворы, якiя атрымалi грамадскае прызнанне.

Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца высокапрафесiйным рэжысёрам, балетмайстрам, дырыжорам, хормайстрам, кампазiтарам, драматургам, мастакам, архiтэктарам, дызайнерам, мастацтвазнаўцам i iншым дзеячам мастацтва, якiя працуюць у галiне мастацтва пятнаццаць i больш гадоў i ўнеслi значны ўклад у развiццё культуры i мастацтва, за вялiкiя заслугi ў выхаваннi i падрыхтоўцы творчых кадраў, стварэннi навуковых прац.

Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца высокаквалiфiкаваным работнiкам устаноў культуры, палiграфii, друку, радыё i тэлебачання, iншых арганiзацый, у тым лiку дзяржаўных органаў, якiя ажыццяўляюць кiраванне i рэгуляванне ў сферы культуры, а таксама пiсьменнiкам, паэтам, удзельнiкам самадзейнай творчасцi, якiя працуюць у галiне культуры пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў развiццi культуры.

Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукi Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца выдатным вучоным, якiя маюць вучоную ступень доктара навук, за заслугi ў распрацоўцы прыярытэтных напрамкаў навукi i тэхнiкi, стварэннi навуковых школ, выхаваннi i падрыхтоўцы навуковых кадраў.

Ганаровае званне "Заслужаны вынаходнiк Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны вынаходнiк Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца аўтарам укаранёных у вытворчасць вынаходстваў, якiя ўнеслi значны ўклад у тэхнiчны прагрэс i маюць важнае дзяржаўнае значэнне, а таксама за шматгадовую вынаходнiцкую дзейнасць.

Ганаровае званне "Заслужаны рацыяналiзатар Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны рацыяналiзатар Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца аўтарам рацыяналiзатарскiх прапаноў, укараненне якiх унесла значны ўклад ва ўдасканаленне вытворчасцi, павышэнне прадукцыйнасцi працы, паляпшэнне якасцi прадукцыi, умоў працы i тэхнiкi бяспекi, забеспячэнне навукова-даследчага i навучальнага працэсу, якiя вядуць шматгадовую рацыяналiзатарскую дзейнасць.

Ганаровае званне "Заслужаны настаўнiк Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны настаўнiк Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца высокапрафесiйным настаўнiкам, выкладчыкам, выхавальнікам i iншым работнiкам дашкольных устаноў, агульнаадукацыйных устаноў усiх вiдаў, устаноў пазашкольнага выхавання i навучання, устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, дзiцячых дамоў, якiя працуюць па спецыяльнасцi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў педагагiчнай i выхаваўчай дзейнасцi, якая забяспечвае атрыманне навучэнцамi i выхаванцамi глыбокiх ведаў, развiццё i ўдасканаленне iх творчага патэнцыялу.

Ганаровае званне "Заслужаны работнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны работнiк адукацыi Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца высокапрафесiйным навукова-педагагiчным i iншым работнiкам устаноў адукацыi, органаў кiравання сiстэмы адукацыi, якiя працуюць па спецыяльнасцi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў педагагiчнай i выхаваўчай рабоце, арганiзацыi навучальна-вытворчага працэсу, яго навукова-метадычным забеспячэннi.

Ганаровае званне "Заслужаны ўрач Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны ўрач Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца высокапрафесiйным урачам, якiя працуюць па спецыяльнасцi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў ахове здароўя насельнiцтва, арганiзацыi i аказаннi лячэбна-прафiлактычнай дапамогi з выкарыстаннем у рабоце сучасных дасягненняў медыцынскай навукi i тэхнiкi.

Ганаровае званне "Заслужаны работнiк аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны работнiк аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца ўрачам, навуковым супрацоўнiкам, сярэдняму i малодшаму медыцынскаму персаналу, правiзарам, фармацэўтам, iнжынерна-тэхнiчным работнiкам, абслуговаму персаналу лячэбна-прафiлактычных, санiтарна-прафiлактычных, санаторна-курортных, аптэчных устаноў, органаў аховы здароўя, навукова-даследчых, даследчых, медыцынскiх i фармацэўтычных iнстытутаў i iншых арганiзацый незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi, якiя працуюць у галiне аховы здароўя пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў ахове здароўя насельнiцтва, павышэннi якасцi медыцынскiй дапамогi i лекавага забеспячэння.

Ганаровае званне "Заслужаны работнiк сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны работнiк сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца высокапрафесiйным работнiкам арганiзацый сiстэмы сацыяльнай абароны насельнiцтва, якiя працуюць у гэтай галiне пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў арганiзацыi сацыяльнай дапамогi грамадзянам, iх пенсiйнага забеспячэння, ва ўкараненнi розных форм i вiдаў дабрачыннасцi, у развiццi навуковых даследаванняў па важнейшых напрамках сацыяльнай абароны насельнiцтва.

Ганаровае званне "Заслужаны работнiк прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны работнiк прамысловасцi Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца высокапрафесiйным рабочым, майстрам, iнжынерна-тэхнiчным работнiкам арганiзацый, у тым лiку навукова-даследчых, праектна-канструктарскiх, розных галiн вытворчасцi, работнiкам органаў кiравання вытворчасцю, якiя працуюць у прамысловасцi пятнаццаць i больш гадоў i ўнеслi значны ўклад ва ўдасканаленне тэхнiкi, тэхналогii i арганiзацыi вытворчасцi, дасягненне высокiх паказчыкаў якасцi прадукцыi, павышэнне прадукцыйнасцi працы i эфектыўнасцi вытворчасцi.

Ганаровае званне "Заслужаны работнiк сельскай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны работнiк сельскай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца высокапрафесiйным работнiкам сельскай гаспадаркi, у тым лiку работнiкам сялянскiх (фермерскiх) гаспадарак, дзяржаўных органаў, навукова-даследчых i iншых арганiзацый, у тым лiку арганiзацый, што абслугоўваюць сельскую гаспадарку, якiя працуюць у галiне сельскай гаспадаркi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў павелiчэннi вытворчасцi i рэалiзацыi сельскагаспадарчай прадукцыi, забеспячэннi паспяховага функцыянавання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Ганаровае званне "Заслужаны лесавод Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны лесавод Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца высокапрафесiйным спецыялiстам лясгасаў, лесаўпарадкавальных i iншых арганiзацый лясной гаспадаркi, работнiкам прыродаахоўных органаў i арганiзацый, якiя працуюць па спецыяльнасцi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў развiццi лясной гаспадаркi, захаваннi i павелiчэннi лясных багаццяў, захаваннi раслiннага i жывёльнага свету, вырашэннi складаных экалагiчных праблем.

Ганаровае званне "Заслужаны будаўнiк Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны будаўнiк Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца высокапрафесiйным работнiкам будаўнiцтва i будаўнiчай iндустрыi, якiя працуюць у будаўнiчых, навукова-даследчых, праектных, праектна-пошукавых, мантажных i iншых арганiзацыях пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў вытворчай дзейнасцi, распрацоўцы i ўкараненнi прагрэсiўных праектаў i тэхналогiй, перадавога вопыту арганiзацыi, механiзацыi i аўтаматызацыi працы, дасягненне высокай эфектыўнасцi вытворчасцi i якасцi будаўнiча-мантажных работ.

Ганаровае званне "Заслужаны архiтэктар Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны архiтэктар Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца высокапрафесiйным архiтэктарам, якiя працуюць у галiне архiтэктуры пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў развiццi архiтэктуры, распрацоўцы праектаў i стварэннi архiтэктурных комплексаў, будынкаў, рэстаўрацыi помнiкаў культуры, падрыхтоўцы архiтэктурных кадраў.

Ганаровае званне "Заслужаны сувязiст Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны сувязiст Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца высокапрафесiйным работнiкам сувязi, якiя працуюць у галiне сувязi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў развiццi i ўдасканаленнi сродкаў сувязi, паляпшэннi абслугоўвання насельнiцтва, арганiзацый, распрацоўцы i ўкараненнi прынцыпова новай высокаэфектыўнай тэхнiкi i тэхналогii.

Ганаровае званне "Заслужаны эканамiст Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны эканамiст Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца высокапрафесiйным эканамiстам i фiнансавым работнiкам дзяржаўных органаў i iншых арганiзацый, якiя працуюць па спецыяльнасцi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў галiне эканомiкi i фiнансаў, у развiццi эканамiчнай навукi, падрыхтоўцы кадраў.

Ганаровае званне "Заслужаны юрыст Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны юрыст Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца высокапрафесiйным юрыстам, якiя бездакорна працуюць у дзяржаўных органах, адвакатуры, установах адукацыi, навукова-даследчых i iншых арганiзацыях па спецыяльнасцi пятнаццаць i больш гадоў i маюць вялiкiя заслугi ў забеспячэннi захавання законнасцi i ўмацаваннi правапарадку, абароне правоў i законных iнтарэсаў грамадзян, фармiраваннi прававой дзяржавы, развiццi юрыдычных навук, падрыхтоўцы заканадаўчых i iншых нарматыўных прававых актаў Рэспублiкi Беларусь.

Ганаровае званне "Заслужаны энергетык Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны энергетык Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца высокапрафесiйным работнiкам розных галiн эканомiкi, якiя працуюць у галiне энергетыкi пятнаццаць i больш гадоў, унеслi значны ўклад у развiццё i ўдасканаленне тэхнiкi, тэхналогii i арганiзацыi вытворчасцi, перадачы i спажывання энергii, дасягненне высокiх паказчыкаў надзейнасцi, бесперабойнасцi i эфектыўнасцi работы энергетычных установак.

Ганаровае званне "Заслужаны металург Рэспублікі Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны металург Рэспублікі Беларусь" прысвойваецца высокапрафесійным работнікам розных галін эканомікі, якія працуюць у галіне металургіі пятнаццаць і больш гадоў, унеслі значны ўклад у развіццё металургічнай галіны, удасканаленне тэхналогіі і арганізацыі вытворчасці металургічнай прадукцыі, за дасягненне высокіх паказчыкаў якасці прадукцыі, павышэнне прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці вытворчасці.

Ганаровае званне "Заслужаны шахцёр Рэспублікі Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны шахцёр Рэспублікі Беларусь" прысвойваецца высокапрафесійным рабочым, інжынерна-тэхнічным работнікам шахт, абагачальных фабрык горназдабыўной прамысловасці, якія працуюць на падземных работах дзесяць і больш гадоў або на паверхні пятнаццаць і больш гадоў, за заслугі ў здабычы руды, вытворчасці адпаведнай прадукцыі, паляпшэнні яе якасці, стварэнні, праектаванні і асваенні новых тыпаў абсталявання, ва ўкараненні новых прагрэсіўных тэхналогій, у будаўніцтве аб'ектаў горназдабыўной прамысловасці, развіцці навуковых даследаванняў, арганізацыі вытворчасці ў гэтай сферы.

Ганаровае званне "Заслужаны работнiк сферы абслугоўвання Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны работнiк сферы абслугоўвання Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца высокапрафесiйным работнiкам арганiзацый, якiя працуюць у розных сферах абслугоўвання насельнiцтва пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў аказаннi насельнiцтву гандлёвых, бытавых, жыллёвых, камунальных i iншых паслуг, у распрацоўцы i ўкараненнi новых вiдаў паслуг, форм i метадаў абслугоўвання, у арганiзацыi ўстойлiвага i якаснага функцыянавання камунальнай гаспадаркi, сiстэм водаачысткi i водазабеспячэння, службы ацяплення, асвятлення i захавання жыллёвага фонду, у пашырэннi i ўмацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы арганiзацый, павышэннi ўзроўню падрыхтоўкi кадраў.

Ганаровае званне "Заслужаны работнiк транспарту Рэспублiкi Беларусь"

анаровае званне "Заслужаны работнiк транспарту Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца высокапрафесiйным работнiкам чыгуначнага, паветранага, воднага, аўтамабiльнага, трубаправоднага i iншых вiдаў транспарту, якiя працуюць у галiне транспарту пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў павышэннi эфектыўнасцi вытворчасцi i паляпшэннi выкарыстання транспартных сродкаў, знiжэннi сабекошту перавозак, павышэннi якасцi транспартных паслуг, эканомii матэрыяльных i палiўных рэсурсаў, забеспячэннi бяспекi руху, аховы навакольнага асяроддзя.

Ганаровае званне "Заслужаны спецыялiст Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны спецыялiст Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца ваеннаслужачым, якiя знаходзяцца на воiнскай службе пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за заслугi ва ўмацаваннi абараназдольнасцi краiны, высокiя вынiкi, дасягнутыя ў баявой падрыхтоўцы, асваеннi, эксплуатацыi, абслугоўваннi ўзбраення i ваеннай тэхнiкi, выхаваннi ваенных кадраў.

Ганаровае званне "Заслужаны пiлот Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны пiлот Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца пiлотам першага класа, якiя маюць стаж работы ў грамадзянскай авiяцыi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў асваеннi сучаснай авiяцыйнай тэхнiкi, прымяненнi найбольш дасканалых метадаў самалётаваджэння, высокiя паказчыкi ў выхаваннi i навучаннi лётных кадраў, шматгадовую безаварыйную лётную работу i выдатныя дасягненнi ў прымяненнi авiяцыi ў народнай гаспадарцы рэспублiкi.

Ганаровае званне "Заслужаны штурман Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны штурман Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца штурманам першага класа, якiя маюць стаж работы ў грамадзянскай авiяцыi пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў асваеннi сучаснай авiяцыйнай тэхнiкi, прымяненне найбольш дасканалых метадаў самалётаваджэння, высокiя паказчыкi ў выхаваннi i навучаннi лётных кадраў, шматгадовую безаварыйную лётную работу i выдатныя дасягненнi ў прымяненнi авiяцыi ў народнай гаспадарцы рэспублiкi.

Ганаровае званне "Заслужаны супрацоўнiк органаў дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны супрацоўнiк органаў дзяржаўнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца ваеннаслужачым, якiя знаходзяцца на службе ў органах дзяржаўнай бяспекi пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за дасягнутыя канкрэтныя вынiкi ў аператыўна-службовай дзейнасцi, выдатнае выкананне аператыўных i iншых заданняў i праяўленыя пры гэтым iнiцыятыву i настойлiвасць, за заслугi ў справе ўмацавання супрацоўнiцтва памiж службай бяспекi Рэспублiкi Беларусь i службамi бяспекi замежных дзяржаў.

Ганаровае званне "Заслужаны работнiк органаў пракуратуры Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны работнiк органаў пракуратуры Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца пракурорскiм работнiкам, якiя знаходзяцца на службе ў органах пракуратуры пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за заслугi ў справе забеспячэння i ўмацавання законнасцi i правапарадку, абароны правоў i свабод грамадзян, а таксама законных iнтарэсаў грамадства i дзяржавы, дасягнутыя канкрэтныя вынiкi ў барацьбе са злачыннасцю i праяўленыя пры гэтым iнiцыятыву i настойлiвасць.

Ганаровае званне "Заслужаны работнiк органаў унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны работнiк органаў унутраных спраў Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца асобам начальнiцкага i радавога складу органаў унутраных спраў, якiя знаходзяцца на службе ў органах унутраных спраў пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за заслугi ва ўмацаваннi аховы грамадскага парадку, абароне дзяржаўнай уласнасцi, высокiя вынiкi, дасягнутыя ў прафесiйнай падрыхтоўцы, распрацоўцы i ажыццяўленнi мер па знiжэнні ўзроўню злачыннасцi, за самаадданыя дзеяннi, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў.

Ганаровае званне "Заслужаны пагранiчнiк Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны пагранiчнiк Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца ваеннаслужачым, якiя знаходзяцца на службе ў пагранiчных войсках пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за бездакорнае нясенне службы па ахове дзяржаўнай гранiцы, умелую арганiзацыю пагранiчнай службы, высокiя паказчыкi ў аператыўна-службовай, навукова-тэхнiчнай дзейнасцi, умацаваннi пагранiчнага супрацоўнiцтва, за самаадданыя дзеяннi, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы i выхаваннi ваенных кадраў.

Ганаровае званне "Заслужаны мытнiк Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны мытнiк Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца службовым асобам мытных органаў, якiя знаходзяцца на службе ў мытных органах пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за дасягнутыя высокiя вынiкi ў службовай дзейнасцi, умелую арганiзацыю мытнай службы, выдатнае выкананне аператыўных i iншых заданняў, за заслугi ў справе ўмацавання супрацоўнiцтва памiж мытнай службай Рэспублiкi Беларусь i мытнымi службамi замежных дзяржаў.

Ганаровае званне "Заслужаны ратавальнiк Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны ратавальнiк Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца асобам радавога i начальнiцкага складу органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, работнiкам аварыйна-выратавальных службаў, якiя знаходзяцца на службе ў органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi або працуюць у аварыйна-выратавальных службах пятнаццаць i больш гадоў у каляндарным вылiчэннi, за заслугi ў папярэджанні i лiквiдацыi надзвычайных сiтуацый прыроднага i тэхнагеннага характару, высокiя вынiкi, дасягнутыя ў прафесiйнай падрыхтоўцы, распрацоўку i асваенне новых узораў аварыйна-выратавальнай тэхнiкi, сродкаў i спосабаў абароны ад надзвычайных сiтуацый, за самаадданыя дзеяннi, звязаныя з выкананнем службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы i выхаваннi кадраў.

Ганаровае званне "Заслужаны геолаг Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны геолаг Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца высокапрафесiйным iнжынерна-тэхнiчным, навуковым работнiкам, а таксама iншым работнiкам геалагiчных, геафiзiчных, гiдрагеалагiчных, тапографа-геадэзiчных службаў i навукова-даследчых геалагiчных арганiзацый, якiя працуюць па спецыяльнасцi дзесяць i больш гадоў, за вялiкiя заслугi ў галiне геалогii i разведкi нетраў, значны ўклад у стварэнне i пашырэнне мiнеральна-сыравiннай базы Рэспублiкi Беларусь, распрацоўку i ўкараненне ў геолагаразведачную вытворчасць перадавых тэхналогiй.

Ганаровае званне "Заслужаны работнiк фiзiчнай культуры i спорту Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны работнiк фiзiчнай культуры i спорту Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца арганiзатарам фiзкультурнага руху, вучоным, работнiкам калектываў фiзiчнай культуры, фiзкультурных арганiзацый, устаноў адукацыi, навукова-даследчых iнстытутаў, якiя працуюць у галiне фiзiчнага выхавання i спорту пятнаццаць i больш гадоў, за заслугi ў развiццi фiзiчнай культуры i спорту, у арганiзацыйна-метадычнай, вучэбна-трэнiровачнай, выхаваўчай, iнжынерна-тэхнiчнай, навукова-педагагiчнай i гаспадарчай дзейнасцi, удасканаленнi сiстэмы фiзiчнага выхавання насельнiцтва, масавага спорту, спорту вышэйшых дасягненняў.

Ганаровае званне "Заслужаны трэнер Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны трэнер Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца:

– высокаквалiфiкаваным трэнерам-выкладчыкам па спорце, у тым лiку тым, хто працуе са спартсменамi-iнвалiдамi не менш як чатыры гады, – за паспяховую вучэбна-трэнiровачную i выхаваўчую работу па падрыхтоўцы выдатных спартсменаў i каманд;

– трэнерам нацыянальных (зборных) каманд Рэспублiкi Беларусь, якiя маюць стаж работы з гэтымi камандамi не менш як чатыры гады, – за непасрэдную падрыхтоўку i паспяховае выступленне гэтых каманд на Алiмпiйскiх гульнях, чэмпiянатах, пяршынствах i Кубках свету i Еўропы;

– першым трэнерам спартсменаў, якiя дасягнулi выдатных поспехаў на Алiмпiйскiх гульнях, чэмпiянатах, пяршынствах i Кубках свету i Еўропы, якiя працуюць з гэтымi спартсменамi не менш як два гады, пачынаючы з вучэбна-трэнiровачнага этапу;

– трэнерам спартыўных школ i арганiзацый, якiя раней прымалi непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы перададзеных у вышэйшае звяно спартсменаў, пры ўмове работы з iмi не менш як чатыры гады.

Ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублiкi Беларусь"

Ганаровае званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублiкi Беларусь" прысвойваецца спартсменам, у тым лiку спартсменам-iнвалiдам, за дасягненне высокiх вынiкаў на Алiмпiйскiх, Паралiмпiйскiх i Сусветных гульнях, чэмпiянатах, пяршынствах i Кубках свету i Еўропы.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь