Бел
Галоўная   /  Фота

Уручэнне прэміі "За духоўнае адраджэнне" і спецыяльных прэмій Прэзідэнта

Выступае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі "За духоўнае адраджэнне", спецыяльныя прэміі дзеячам культуры і мастацтва і прэміі "Беларускі спартыўны Алімп".
Выступае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, 9 студзеня 2020 года
Выступае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Выступае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэмія "За духоўнае адраджэнне" прысуджана настаяцелю прыхода храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска протаіерэю Іаану (Івану) Харашэвічу за значны ўклад ва ўмацаванне ідэі міласэрнасці і арганізацыю работы Дома духоўнай асветы
Калектыў грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя шматдзетных бацькоў" адзначаны прэміяй "За духоўнае адраджэнне" за вялікую работу па матэрыяльнай і маральнай падтрымцы шматдзетных сем'яў, рэалізацыю гуманітарных праектаў "Конкурс на лепшую шматдзетную сям'ю", "Мінскі гарадскі форум маці", тэлепраекта "Родныя людзі"
Прэміі "За духоўнае адраджэнне" ўдастоена Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў за актыўную гуманітарную дзейнасць па аказанні дапамогі ветэранам і ўвекавечанні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне
Прэміі "За духоўнае адраджэнне" ўдастоена Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў за актыўную гуманітарную дзейнасць па аказанні дапамогі ветэранам і ўвекавечанні памяці аб Вялікай Айчыннай вайне
За стварэнне фундаментальнага картаграфічнага выдання "Вялікі гістарычны атлас Беларусі" прэміі ўдастоены акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя
За стварэнне фундаментальнага картаграфічнага выдання "Вялікі гістарычны атлас Беларусі" прэміі "За духоўнае адраджэнне" ўдастоена галоўны рэдактар РУП "Белкартаграфія" Галіна Ляхава
За стварэнне фундаментальнага картаграфічнага выдання "Вялікі гістарычны атлас Беларусі" прэміі ўдастоены дырэктар ДУ "Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі" Вячаслаў Насевіч
Калектыву Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь спецыяльная прэмія прысуджана за рэалізацыю творчых праектаў, якія пазітыўна прадстаўляюць нацыянальную культуру ў Беларусі і за мяжой, значны ўклад у выхаванне творчай моладзі
Прэмія "За духоўнае адраджэнне" таксама прысуджана калектыву філіяла ўстановы культуры "Брэсцкі абласны краязнаўчы музей" "Археалагічны музей "Бярэсце" за актыўную дзейнасць па захаванні нацыянальнага культурнага здабытку і стварэнне абноўленай экспазіцыі філіяла музея
Калектыў установы культуры "Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва" ўдастоены спецпрэміі за стварэнне экспазіцыі Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча і правядзенне маштабных выставачных праектаў "Восіп Цадкін. Вяртанне", "Аляксандр Родчанка. Фатаграфія з "Вышэйшай дзяржаўнай мастацка-тэхнічнай майстэрні" (ВМАТЭМАЙС)"
За стварэнне серыі дакументальных фільмаў "Хроніка Мінскага гета" спецыяльнай прэміяй адзначаны рэжысёр-пастаноўшчык ПВУП "Майстэрня Уладзіміра Бокуна" Уладзімір Луцкі
Спецыяльнай прэміяй адзначаны калектыў Брэсцкага гарадскога цэнтра культуры за выдатныя дасягненні ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, правядзенне маштабных мерапрыемстваў, прысвечаных 1000-годдзю горада Брэста, і рэалізацыю міждзяржаўнай праграмы "Брэст - культурная сталіца Садружнасці - 2019"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з лаўрэатамі прэмій
Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп" 2019 года ўдастоены спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў
За распрацоўку і рэалізацыю творчай канцэпцыі маштабных цырымоній адкрыцця і закрыцця II Еўрапейскіх гульняў 2019 года спецыяльная прэмія прысуджана аўтарскаму калектыву ў складзе народнага артыста Расіі Ігара Крутога, рэжысёра-пастаноўшчыка, заснавальніка кампаніі Sechenov.com Аляксея Сечанава, мастацкага кіраўніка прадзюсарскага цэнтра "Арт-мажор" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аляксандра Вавілава
Ваенна-патрыятычны цэнтр спецыяльнай падрыхтоўкі для дапрызыўнай моладзі "Скіф" удастоены спецпрэміі за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі, рэалізацыю культурных праектаў па фарміраванні экспазіцыі Музея гісторыі паветрана-дэсантных войскаў і спецназа імя В.Ф.Маргелава і правядзенне мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным святам і памятным датам
За мазаічнае афармленне алтарнай часткі храма-помніка ў гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, выратаванню Айчыны нашай паслужыўшых, спецыяльнай прэміі ўдастоена член Беларускага саюза мастакоў Аляўціна Башкатава
Заслужаны аматарскі калектыў фальклорны ансамбль "Дударыкі" гімназіі нумар 14 горада Мінска адзначаны высокай узнагародай за выдатныя дасягненні ў галіне аматарскага мастацтва, паспяховае прадстаўленне Беларусі ў праграмах міжнароднага фестывалю "Гармонь збірае сяброў", Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і іншых праектаў
Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп" 2019 года ўдастоены галоўны дырэктар галоўнай дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 5" Павел Булацкі
Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта "Беларускі спартыўны Алімп" 2019 года ўдастоены старшы трэнер нацыянальнай каманды па сучасным пяцібор'і Васіль Гулевіч
Спецыяльнай прэміі ўдастоены заслужаны аматарскі калектыў Беларусі сімфанічны аркестр УА "Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага" за вялікі ўклад у выхаванне творчай моладзі і рэалізацыю культурных праектаў "Міжнародны сімфанічны форум-конкурс маладых кампазітараў краін СНД імя М.К.Агінскага", "Масты дружбы: Беларусь - Расія", "Духоўная старонка малой радзімы"
У час цырымоніі ўручэння ўзнагарод
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Мітрапаліт Павел у час цырымоніі
У час цырымоніі ўручэння ўзнагарод
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь