Бел
Галоўная   /  Фота

Уручэнне дзяржаўных узнагарод

Выступае Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды шматдзетным маці і заслужаным дзеячам розных сфер, а таксама генеральскія пагоны прадстаўнікам вышэйшага афіцэрскага складу. Урачыстая цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці.
Выступае Аляксандр Лукашэнка, 7 сакавіка 2019 года
Выступае Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Маці Святлане Ачыновіч
Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Маці галоўнаму спецыялісту галоўнага ўпраўлення бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці Нацыянальнага банка Алене Коптур
Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Маці Ніне Чапелкінай
Аляксандр Лукашэнка ўручае медаль "За працоўныя заслугі" прадаўцу-кансультанту ААТ "ЦУМ Мінск" Святлане Дашкевіч
Дырэктар Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі Алена Іванова ўдастоена медаля "За працоўныя заслугі"
У ліку ўдастоеных медаля Францыска Скарыны - галоўны рэдактар часопіса "Наука и инновации" Жана Камарова
Дыплом аб прысваенні ганаровага звання "Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь" Кіраўнік дзяржавы ўручыў дырэктару Віцебскага абласнога дзяржаўнага ўнітарнага праектнага прадпрыемства "Інстытут Віцебскграмадзянпраект" Наталлі Касабука
Ордэна "За службу Радзіме" III ступені ўдастоены намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік 1-га ўпраўлення галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Сяргей Лагадзюк
Ордэнам "За службу Радзіме" III ступені ўзнагароджаны першы намеснік Міністра ўнутраных спраў - начальнік крымінальнай міліцыі Іван Падгурскі
Ордэнам "За службу Радзіме" III ступені ўзнагароджаны старшы афіцэр 1-га аддзела разведвальнага ўпраўлення штаба камандавання сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Аляксандр Палубінскі
Ордэна "За службу Радзіме" III ступені ўдастоены намеснік Міністра абароны па ўзбраенні - начальнік узбраення Узброеных Сіл Сяргей Сіманенка
Ордэнам "За службу Радзіме" III ступені ўзнагароджаны начальнік Жыткавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Туравец
Ордэна "За службу Радзіме" III ступені ўдастоены намеснік камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі проціпаветранай абароны Узброеных Сіл Андрэй Гурцэвіч
Прэзідэнт узнагародзіў медалём "За адвагу" старшага оперупаўнаважанага па асабліва важных справах спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" МУС Паўла Шчарбакова
Медалём "За выратаванае жыццё" ўзнагароджаны галоўны спецыяліст сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Рэчыцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы "Гомельскае абласное ўпраўленне МНС" Уладзімір Клімовіч
Медалём "За выратаванае жыццё" ўзнагароджаны начальнік варты пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1 Касцюковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы "Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС" Максім Новікаў
Званне "Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь" прысвоена начальніку штаба - першаму намесніку камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Віктару Гулевічу
Аляксандр Лукашэнка ўручае пагоны генерал-маёра ўнутранай службы палкоўніку ўнутранай службы Ігару Болатаву
Аляксандр Лукашэнка ўручае пагоны генерал-маёра юстыцыі палкоўніку юстыцыі Паўлу Ігнатаву
Пракурору Віцебскай вобласці Вадзіму Сушчынскаму прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі трэцяга класа
Аляксандр Лукашэнка ўручае пагоны генерал-маёра палкоўніку Юрыю Шаплаўскаму
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь