Бел
Галоўная   /  Фота   /  Архіў 2018 года

Уручэнне дзяржаўных узнагарод

Выступае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды работнікам розных сфер дзейнасці.
Выступае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, 21 снежня 2018 года
Выступае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Ордэнам Пашаны ўзнагароджана вядучы рэдактар галоўнага выпуску БЕЛТА Аліна Шрубок
Медаль "За працоўныя заслугі" Кіраўнік дзяржавы ўручыў намесніку генеральнага дырэктара - начальніку цэнтра знешніх камунікацый БЕЛТА Марце Чвей
Першы намеснік дырэктара - галоўнага рэдактара "Выдавецкага дома "Беларусь сёння" Міхаіл Лябедзік удастоены ганаровага звання "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь"
Вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Зоі Белахвосцік прысвоена ганаровае званне "Народны артыст Беларусі"
Ордэнам Пашаны ўзнагароджана дырэктар віцебскай гімназіі № 8 Раіса Грабоўская
Дырэктар Дубровенскага льнозавода Анатоль Басянкоў удастоены ганаровага звання "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь"
Ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны генеральны дырэктар ЗАТ "Вітэкс" Віктар Цярэшчанка
Ордэна Пашаны ўдастоены старшыня Беларускай грамадскай арганізацыі афіцэраў інжынерных войскаў Павел Гутэнка
Прэзідэнт уручыў ордэн "За асабістую мужнасць" начальніку Мінскага аэраклуба імя двойчы Героя Савецкага Саюза С.І. Грыцаўца Мікалаю Мачанскаму, які, ажыццяўляючы палёт, здолеў пасадзіць палаючы верталёт
Дацэнт кафедры інтэр'ера і абсталявання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Віктар Барабанцаў удастоены ганаровага звання "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь"
Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь" прысвоена загадчыку кафедры эканамічнай тэорыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Віктару Вараб'ёву
Прафесару кафедры менеджменту, тэхналогій бізнесу і ўстойлівага развіцця БДТУ Аляксандру Нявераву прысвоена ганаровае званне "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь"
Рэктар Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта Іван Шыла ўдастоены ганаровага звання "Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь"
Загадчык кафедры музычнага выхавання і харэаграфіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Пётр Забелаў удастоены ганаровага звання "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь"
Прафесар кафедры будаўніцтва і эксплуатацыі дарог БНТУ Яраслаў Кавалёў удастоены ганаровага звання "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь"
Ганаровае званне "Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь" прысвоена намесніку начальніка вытворчасці ААТ "Нафтан" Уладзіславу Нікалаеву
Віктар Крамарэнка ўдастоены ганаровага звання "Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь"
Начальнік арганізацыйна-кантрольнага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Ігар Шкатул удастоены ганаровага звання "Заслужаны работнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь"
Прафесар кафедры эканамічнай сацыялогіі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Валянціна Сімховіч удастоена звання "Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь"
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь