Бел
Галоўная   /  Фота

Уручэнне дзяржаўных узнагарод

Выступае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў Дзяржаўныя прэміі і ўзнагароды работнікам розных сфер. Цырымонія адбылася 28 красавіка ў Палацы Незалежнасці.
Выступае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, 28 красавіка 2017 года
Выступае Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Дзяржаўнай прэміі ўдастоены кампазітар Уладзімір Кандрусевіч
Аташэ па пытаннях абароны пры пасольстве Беларусі ва Украіне Сяргей Майко ўзнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў іграку ў настольны тэніс Уладзіміру Самсонаву ордэн Пашаны
У ліку ўзнагароджаных ордэнам Пашаны электразваршчык ручной зваркі трансфарматарнага цэха Мінскага электратэхнічнага завода імя В.І.Казлова Васіль Жыгімонт
Ордэнам Пашаны адзначаны поспехі ў рабоце кіраўніка праекта ўпраўлення перспектыўнага развіцця Мінскага электратэхнічнага завода імя В.І.Казлова Ленгіна Стаброўскага
Ордэна Пашаны ўдастоены генеральны дырэктар ААТ "Дарожна-будаўнічы трэст № 3" Рыгор Цімафееў
Заслужаным артыстам Рэспублікі Беларусь стала артыст драмы - вядучы майстар сцэны Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра Святлана Літвінёнак
Вядучаму тэрапеўту 432-га галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра Роберту Ермалкевічу прысвоена ганаровае званне заслужанага ўрача Беларусі
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Абламейка ўдастоены ганаровага звання заслужанага дзеяча навукі Беларусі
Генеральны дырэктар асацыяцыі "Белсадгадавальнік" Анатоль Каранько стаў заслужаным работнікам сельскай гаспадаркі Беларусі
Начальніку Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэю Пражогіну прысвоена ганаровае званне "Заслужаны ратавальнік Рэспублікі Беларусь"
Настасся Масквіна - у ліку ўдастоеных Дзяржаўнай прэміі супрацоўнікаў Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі
Галоўны мастак Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Аляксандр Касцючэнка - у ліку ўдастоеных Дзяржаўнай прэміі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў беларускай тэнісістцы Вікторыі Азаранка ордэн Пашаны
Генеральнаму дырэктару Гродзенскай тытунёвай фабрыкі "Нёман" Юрыю Чарнышову прысвоена ганаровае званне "Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь"
Дырэктару ТАА "Белтранскансалт" Барысу Шаўчуку прысвоена ганаровае званне "Заслужаны работнік транспарту Рэспублікі Беларусь"
Старшаму трэнеру Наваполацкай дзіцяча-юнацкай спартыўна-тэхнічнай школы ДТСААФ Віктару Стрэмякову прысвоена ганаровае званне "Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь"
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь