Цырымонія ўшаноўвання выпускнікоў ваенных ВНУ і вышэйшага афіцэрскага складу
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу - прадстаўнікам Узброеных Сіл, МУС, Пагранічнага і Следчага камітэтаў, пракуратуры. На ўрачыстай цырымоніі ў Палацы Незалежнасці Кіраўнік дзяржавы таксама ўручыў спецыяльныя лісты аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі выпускнікам, якія скончылі ваенныя навучальныя ўстановы з адзнакай і залатым медалём.