Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер. Па традыцыі ўручэнне дзяржаўных узнагарод было прымеркавана да Дня Незалежнасці. Асаблівую ўрачыстасць мерапрыемству надае тое, што ў бягучым годзе адзначаецца юбілей - 70-годдзе з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Ордэна Айчыны III ступені ўдастоены старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Іван Тустаў, 30 чэрвеня 2014 года