Сустрэча з адоранымі навучэнцамі, студэнтамі, таленавітай моладдзю
"У нашай краіне да маладых талентаў асаблівыя адносіны. Высокі ўзровень адукацыі, творчы патэнцыял асобы - нашы важнейшыя каштоўнасці, - сказаў Прэзідэнт. - Менавіта па вашых поспехах мяркуюць аб тым, якія нацыянальныя навуковыя школы эфектыўна развіваюцца, у якіх галінах наша краіна мае высокі патэнцыял".
Аляксандр Лукашэнка ўручае пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў ліцэістцы БДУ Варвары Кузьміцкай, якая заваявала залаты медаль 2-й Еўрапейскай матэматычнай алімпіяды сярод дзяўчат, 23 мая 2014 года