Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Указ № 7 ад 8 студзеня 2013 г.

Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2012 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, патрыятычнаму выхаванню моладзі, умацаванню духоўных каштоўнасцей і мастацка- маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2012 года:

аўтарскаму калектыву ў складзе Друшчыца Сяргея Аляксандравіча, намесніка генеральнага дырэктара па рэстаўрацыі адкрытага акцыянернага таварыства "Белрэстаўрацыя", Краюшкінай Святланы Мікалаеўны, кіраўніка групы архітэктурнага аддзела № 1 адкрытага акцыянернага таварыства "Праектрэстаўрацыя", Палуда Ірыны Паўлаўны, кіраўніка групы архітэктурнага аддзела № 1 адкрытага акцыянернага таварыства "Праектрэстаўрацыя", – за значны асабісты ўклад у распрацоўку праекта рэстаўрацыі палацава-паркавага ансамбля XVI – XVIII стагоддзяў у г.Нясвіжы;

Дзятлоўскаму Ігару Міхайлавічу, дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі "Радашковіцкая школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў", – за практычную рэалізацыю ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці, шматгадовую плённую працу па выхаванню дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;

ігуменні Гаўрыіле (Глухавай Марыі Мікалаеўне), настаяцельніцы рэлігійнай арганізацыі "Свята-Ражджаства-Багародзічны стаўрапігійны жаночы манастыр у г.Гродна Беларускай праваслаўнай царквы", – за значны асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусі, выдавецкую, духоўна-асветніцкую дзейнасць і дабрачынную працу па захаванню гісторыка-культурнай спадчыны;

калектыву ўстановы "Гомельскi абласны дыягнастычны медыка-генетычны цэнтр з кансультацыяй "Шлюб i сям’я" – за значны ўклад у ахову здароўя насельніцтва, укараненне дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій, зніжэнне перынатальнай і дзіцячай смяротнасці і інваліднасці;

Кульпекшу Віталю Генадзьевічу, дырэктару рэлігійнай місіі "Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас" Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, – за актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, захаванне і распаўсюджванне традыцый дабрачыннасці і міласэрнасці ў беларускім грамадстве.

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2012 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з гэтым Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь