Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Указ № 649 ад 30 снежня 2014 г.

Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне“ 2014 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы,
п а с т а н а ў л я ю:

За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае  захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, умацаванню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта РэспублікіБеларусь ”За духоўнае адраджэнне“ 2014 года:

аўтарскаму калектыву ў складзе протаіерэя Карасцялёва Ігара Еўдакімавіча, настаяцеля рэлігійнай абшчыны ”Прыход храма іконы Божай Маці ”Усіх тужлiвых Радасць“ у г.Мінску Мiнскай епархii Беларускай праваслаўнай царквы, і Краўцовай Марыны Віктараўны, дацэнта кафедры асноў спецыяльнай педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі ”Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка“, – за стварэнне вучэбна-вытворчых майстэрань рэлігійнай абшчыны ”Прыход храма іконы Божай Маці ”Усіх тужлiвых Радасць“у г.Мінску Мiнскай епархii Беларускай праваслаўнай царквы;

калектыву дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы ”Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь“ – за ўвасабленне нацыянальна-гістарычнай тэматыкі ў спектаклях тэатра і пастаноўку балета ”Вітаўт“;

калектыву дзяржаўнай установы ”Рэспубліканскі інтэрнат ветэранаў вайны і працы“ – за вялікі ўклад у развіццё дзяржаўнай сістэмы сацыяльнай абароны, сцвярджэнне ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці ў грамадстве;

калектыву ўстановы адукацыі ”Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр ”Зубронак“ – за значныя дасягненні ў развіцці здольнасцей таленавітых і адораных дзяцей і падлеткаў, выхаванне будучых грамадскіх лідараў;

Цэнтральнаму камітэту грамадскага аб’яднання ”Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі“ – за значны ўклад у грамадзянскае выхаванне і фарміраванне патрыятычнай самасвядомасці моладзі.

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ”За духоўнае адраджэнне“ 2014 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

 
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                                  А.Лукашэнка
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь