Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Указ № 6 ад 8 студзеня 2013 г.

Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2012 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, пастанаўляю:

1. За выдатныя дасягненні ў галіне музычнага, тэатральнага мастацтва, мастацкай літаратуры, кінавідэамастацтва, народнай і аматарскай мастацкай творчасці, музейнай і бібліятэчнай справы, выхаванні творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2012 года:

Адамовіч Галіне Валянцінаўне, кінарэжысёру вышэйшай катэгорыі студыі "Летапіс" рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", – за стварэнне дакументальных фільмаў "Маляваны рай", "Інакіня", "Стаць першым";

аўтарскаму калектыву тэатра-студыі кінаакцёра рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" у складзе Кашперава Аляксандра Барысавіча, вядучага майстра сцэны, Кірэева Алега Віктаравіча, рэжысёра-пастаноўшчыка, Мішчанчука Уладзіміра Андрэевіча, вядучага майстра сцэны, – за выдатныя творчыя дасягненні, стварэнне спектакля "Хто смяецца апошнім" па п’есе К.Крапівы;

калектыву дзяржаўнай установы "Музей гісторыі горада Мінска" – за стварэнне мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, актыўную работу па папулярызацыі яго творчай спадчыны;

калектыву Дрыбінскага раённага гісторыка-этнаграфічнага музея аддзела культуры Дрыбінскага райвыканкама Магілёўскай вобласці – за выдатныя дасягненні ў справе захавання і развіцця традыцыйнага шапавальнага промыслу;

калектыву дзяржаўнай тэатральна-відовішчнай установы "Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь" – за значныя дасягненні ў развіцці беларускага тэатральнага і музычнага мастацтва, пастаноўку оперы Д.Смольскага "Сівая легенда";

калектыву дзяржаўнай установы "Нацыянальная бібліятэка Беларусі" – за значны ўклад у развіццё бібліятэчнай справы, рэалізацыю комплексу мерапрыемстваў па захаванню і папулярызацыі кніжнай спадчыны Беларусі;

калектыву ўстановы "Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы" – за вялікую працу па захаванню і папулярызацыі літаратурнай спадчыны Янкі Купалы;

народнаму тэатру гумару, гульні і песні "Хмелеўскія валацугі" Хмелеўскага сельскага Дома культуры Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці – за значны ўклад у адраджэнне і развіццё традыцыйнай рэгіянальнай культуры, народнага гумару, песеннага і танцавальнага мастацтва;

Пекуцька Альбіне Васільеўне, загадчыку кафедры харавога і вакальнага мастацтва ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў", – за значны асабісты ўклад у выхаванне творчай моладзі, захаванне і развіццё традыцый беларускай школы акадэмічных спеваў;

Чэбаганаву Анатолію Васільевічу, члену грамадскага аб’яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі", – за ўклад "Я – сын Ваш", прысвечаных дваранскім родам Беларусі.

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату спецыяльных прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2012 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з гэтым Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь