Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Указ № 576 ад 11 снежня 2014 г.

Аб аказанні падтрымкі арганізацыям фізічнай культуры і спорту

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 576, якім унесены дапаўненне і змяненні ва Указ ад 15 красавіка 2013 года № 191 "Аб аказанні падтрымкі арганізацыям фізічнай культуры і спорту".

У прыватнасці, дакументам прадугледжаны дадатковыя меры стымулюючага характару з боку дзяржавы да клубаў па гульнявых відах спорту, якія дасягнулі высокіх спартыўных вынікаў, а таксама маюць у сваёй структуры спартыўную школу ў выглядзе адасобленага структурнага падраздзялення.

Прапанаваныя ва Указе падыходы павысяць зацікаўленасць клубаў па гульнявых відах спорту да самастойнага развіцця спартыўнай інфраструктуры і атрымання дадатковых даходаў, выбудоўвання ўласнай дзейснай вертыкалі, што ўключае рацыянальнае фарміраванне каманд асноўнага і маладзёжнага складу, рэзультатыўнае функцыянаванне дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ і эфектыўную эксплуатацыю фізкультурна-спартыўных збудаванняў.

Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, на рускай версіі Партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь