Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Указ №54 ад 29 студзеня 2014 г.

Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 29 студзеня падпісаў Указ № 54 "Аб аказанні аднаразовай матэрыяльнай дапамогі".

У сувязі са святкаваннем 70-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў матэрыяльная дапамога будзе аказана ўсім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, членам сем'яў ваеннаслужачых, партызан і падпольшчыкаў, якія загінулі або прапалі без вестак у час баявых дзеянняў у гады Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам з дзяцінства ў выніку ранення, кантузіі і калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з іх наступствамі, былым вязням фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месц прымусовага ўтрымання, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі ў гады Другой сусветнай вайны, якім устаноўлена павышэнне пенсіі па названай падставе ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Героям Савецкага Саюза, асобам, узнагароджаным ордэнамі Славы трох ступеняў, Героям Сацыялістычнай Працы, удастоеным гэтага звання за заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, будзе аказана матэрыяльная дапамога ў памеры Br10 млн.

Матэрыяльная дапамога ў памеры Br8 млн будзе аказана інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гады.

Асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія працавалі на аб'ектах у межах тылавых граніц дзеючых франтоў, а таксама астатнім катэгорыям грамадзян, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, акажуць матэрыяльную дапамогу ў памеры Br3,5 млн.

Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі Партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь