Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Указ №516 ад 31 снежня 2016 г.

Аб прысуджэнні прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2016 года

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, узгодненыя з кіраўніцтвам Беларускай праваслаўнай царквы, пастанаўляю:

1. За актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, што садзейнічае захаванню і памнажэнню нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванню ў моладзі любові да Айчыны, сцвярджэнню духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці  і міласэрнасці, прысудзіць прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  "За духоўнае адраджэнне" 2016 года:

ігумену Яўсевію (Цюхлову Канстанціну Дзмітрыевічу), настаяцелю Свята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра Навагрудскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, – за асабісты ўклад у духоўна-маральнае і патрыятычнае выхаванне моладзі;

калектыву дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў" – за плённую працу па сацыяльнай абароне дзяцей-інвалідаў, умацаванні ідэй чалавекалюбства і міласэрнасці;

калектыву ўстановы адукацыі "Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка" – за актыўную дзейнасць у гуманітарнай галіне, значны ўклад у развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху сярод студэнцкай моладзі;

Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі – за значны ўклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян, правядзенне маштабнай рэканструкцыі і рэстаўрацыі мемарыяльнага комплексу "Курган Славы";

Сергачову Сяргею Аляксеевічу, загадчыку кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, доктару архітэктуры, прафесару, – за значны асабісты ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, стварэнне кнігі "Народнае дойлідства Беларусі. Гісторыя і сучаснасць".

2. Міністэрству культуры ажыццявіць выплату прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" 2016 года са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

3. Вызваліць сумы прэмій, атрыманых у адпаведнасці з дадзеным Указам, ад абкладання падаходным падаткам з фізічных асоб.

4. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго падпісання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь   А.Лукашэнка
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь