Аб аб'яўленні 2017 года Годам навукі

Указ № 481 ад 23 снежня 2016 г.
1. Аб'явіць у Рэспубліцы Беларусь 2017 год Годам навукі.

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь з удзелам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі.

3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь               А.Лукашэнка