Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Указ № 477 ад 17 кастрычніка 2013 г.

Аб некаторых пытаннях асвятлення мерапрыемстваў чэмпіянату свету па хакеі 2014 года

У мэтах забеспячэння інфармацыйнага суправаджэння ў сродках масавай інфармацыі мерапрыемстваў чэмпіянату свету па хакеі 2014 года:

 

1. Устанавіць, што для ажыццяўлення на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь прафесійнай дзейнасці па асвятленню ў сродках масавай інфармацыі мерапрыемстваў чэмпіянату свету па хакеі 2014 года прадстаўнікі замежных сродкаў масавай інфармацыі павінны быць акрэдытаваны Міжнароднай федэрацыяй хакея (далей - МФХ) у парадку, устаноўленым МФХ.

 

Дакументам, які пацвярджае атрыманне прадстаўніком замежнага сродку масавай інфармацыі акрэдытацыі МФХ, з'яўляецца акрэдытацыйнае пасведчанне, выдадзенае МФХ.

 

2. Прадстаўнікам замежных сродкаў масавай інфармацыі, акрэдытаваным МФХ, для ажыццяўлення з 25 красавіка па 31 мая 2014 г.:

 

дзейнасці, прадугледжанай у частцы першай пункта 1 гэтага Указа, атрыманне акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў не патрабуецца;

 

дзейнасці па асвятленню іншых мерапрыемстваў (падзей) у Рэспубліцы Беларусь неабходна атрыманне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку акрэдытацыі Міністэрства замежных спраў.

 

3. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

 

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь