Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Указ № 420 ад 30 жніўня 2014 г.

Аб знаходжанні грамадзян Украіны ў Рэспубліцы Беларусь

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб знаходжанні грамадзян Украіны ў Рэспубліцы Беларусь".

Указ прыняты ў сувязі з тым, што цяпер назіраецца ўстойлівая тэндэнцыя павелічэння колькасці грамадзян Украіны, якія прыязджаюць у Беларусь з Данецкай і Луганскай абласцей, прававы статус якіх у Беларусі ў сацыяльнай і працоўнай сферах мае патрэбу ва ўрэгуляванні.

Указ, у прыватнасці, спрашчае працэдуру назначэння дзяржаўных дапамог грамадзянам Украіны, а таксама дае магчымасць забяспечыць грамадзянам Украіны, якія знаходзяцца ў Беларусі, права на атрыманне дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі нараўне з непаўналетнімі грамадзянамі Беларусі.

Грамадзяне Украіны вызваляюцца ад неабходнасці прадстаўляць ва ўстановы адукацыі Беларусі ў мэтах залічэння іх непаўналетніх дзяцей дакументы, якія не могуць быць прадстаўлены па аб'ектыўных прычынах, што дасць магчымасць дзецям прадоўжыць адукацыю і атрымаць доступ да мер сацыяльнай абароны навучэнцаў (карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі; забеспячэнне харчаваннем; забеспячэнне месцамі для пражывання ў інтэрнатах; транспартнае забеспячэнне і іншае).

Указ таксама вызваляе ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу дазволаў на прыцягненне ў Беларусь замежнай рабочай сілы і спецыяльных дазволаў на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Беларусі. Пры гэтым тэрмін прыняцця рашэння аб выдачы (адмове ў выдачы) спецыяльных дазволаў на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Беларусі грамадзянам Украіны не можа перасягаць пяці рабочых дзён, а тэрмін прадастаўлення заключэння аб магчымасці (немагчымасці) іх прыцягнення - двух рабочых дзён.

Прыняцце Указа не прывядзе да дадатковых затрат рэспубліканскага бюджэту.

Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, на рускай версіі Партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь