Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва 2013 года

Указ № 299 ад 27 чэрвеня 2014 г.
У Беларусі вызначаны пераможцы спаборніцтва 2013 года для занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару. Адпаведны Указ № 299 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва 2013 года" Прэзідэнт Беларусі падпісаў 27 чэрвеня.

У прыватнасці, вызначаны 57 пераможцаў спаборніцтва, у тым ліку за дасягненне найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця - 45, за дасягненне высокіх паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў - 12.

У намінацыі "За дасягненне ў 2013 годзе найлепшых паказчыкаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця" прызнаны пераможцамі:

сярод абласцей і г.Мінска - Гомельская, Гродзенская, Мінская вобласці і г.Мінск;

сярод раёнаў - Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці, Калінкавіцкі раён Гомельскай вобласці, Навагрудскі раён Гродзенскай вобласці і Мінскі раён Мінскай вобласці;

сярод гарадоў і раёнаў у гарадах - г.Гомель, Першамайскі раён г.Мінска;

сярод арганізацый прамысловасці:

падпарадкаваных рэспубліканскім органам кіравання - ААТ "Завод "Легмаш" (г.Орша), ААТ "Экзон" (г.Драгічын), ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман", ААТ "Мінскі электратэхнічны завод імя В.І.Казлова", ААТ "Светлагорскі машынабудаўнічы завод";

падпарадкаваных мясцовым Саветам дэпутатаў, выканаўчым і распарадчым органам, а таксама сярод юрыдычных асоб без ведамаснай падпарадкаванасці - ААТ "Малочны свет" (г.Гродна), СЗАТ "ФІДМАШ" (г.Мінск), ТАА "Алютэх Варотныя Сістэмы" (Мінскі раён), ЗАТ "Партнёр і К" (Мазырскі раён);

сярод будаўнічых арганізацый - ААТ "Гроднапрамбуд" і ААТ "Будтрэст № 35" (г.Мінск);

сярод арганізацый лясной гаспадаркі - Магілёўскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб'яднанне, дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова "Магілёўскі лясгас";

сярод арганізацый сферы паслуг, у тым ліку:

арганізацый гандлю - камунальнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства "Універмаг "Слуцк", ААТ "Навабеліцкая гандлёвая кампанія "Алеся" (г.Гомель);

арганізацый сувязі і іх філіялаў - Мінскі і Гродзенскі філіялы РУП "Белтэлекам";

арганізацый транспарту - ААТ "Гомельскі аўтобусны парк №1" і ААТ "Гроднааблаўтатранс";

арганізацый адукацыі - спецыяльны яслі-сад № 30 для дзяцей з парушэннямі зроку г.Мазыра, гімназія № 1 г.Салігорска, дзіцячая музычная школа мастацтваў № 8 імя Р.Р.Шырмы г.Мінска, а таксама Пінскі дзяржаўны медыцынскі каледж;

арганізацый, якія прадастаўляюць паслугі рэстаранаў, бараў, сталовых, - "Атэль "Мінск", "Гасцінічны комплекс "Юбілейны" (г.Мінск), ААТ "Аб'яднанне "Лотас" (г.Віцебск), камунальнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства "Гандальсэрвіс" (г.Рэчыца);

арганізацый культуры, адпачынку і забаў - дзяржаўная гісторыка-культурная ўстанова "Гомельскі палацава-паркавы ансамбль", дзяржаўная ўстанова "Палац культуры г.Салігорска";

арганізацый аховы здароўя - Салігорская цэнтральная раённая бальніца і Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі (г.Мінск);

арганізацый, якія ажыццяўляюць навуковыя даследаванні і распрацоўкі, - Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, Навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік", Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па матэрыялазнаўстве, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Таксама вызначаны пераможцы спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў.

Афіцыйнае адкрыццё абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару пройдзе напярэдадні Дня Незалежнасці Беларусі.

Вопыт работы пераможцаў спаборніцтва, занесеных на Рэспубліканскую дошку Гонару, даручана шырока асвятляць у сродках масавай інфармацыі.

Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.