Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў Міністэрства юстыцыі

Указ № 238 ад 24 мая 2012 г.
У мэтах захавання і развіцця гістарычных традыцый Міністэрства юстыцыі і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, п а с т а н а ў л я ю:

1. Заснаваць:

сцяг Міністэрства юстыцыі;

нагрудны знак адрознення Міністэрства юстыцыі "Ганаровы работнiк юстыцыi Беларусi".

2. Зацвердзіць прыкладзеныя:

Палажэнне аб сцягу Міністэрства юстыцыі, яго апісанне і відарыс;

Палажэнне аб нагрудным знаку адрознення Міністэрства юстыцыі "Ганаровы работнiк юстыцыi Беларусi", яго апісанне і відарыс.

3. Фінансаванне расходаў, звязаных з вырабам сцяга Міністэрства юстыцыі, нагруднага знака адрознення Міністэрства юстыцыі "Ганаровы работнiк юстыцыi Беларусi" і пасведчання да яго, ажыццяўляецца ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на ўтрыманне Міністэрства юстыцыі.

4. Прызнаць страціўшымі сілу:

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 студзеня 2002 г. № 46 "Аб заснаванні нагруднага знака Міністэрства юстыцыі "Ганаровы работнiк юстыцыi Беларусi" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002 г., № 12, 1/3435);

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 чэрвеня 2003 г. № 243 "Аб унясенні дапаўнення ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 студзеня 2002 г . № 46" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2003 г., № 67, 1/4672).

5. Гэты Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка

Дадаткі да Указа № 238 ад 24 мая 2012 г. Аб заснаванні афіцыйных геральдычных сімвалаў Міністэрства юстыцыі