Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200

Указ № 197 ад 19 красавіка 2012 г.
У адпаведнасці з Указам прадугледжваецца надзяленне замежных грамадзян, якія часова пражываюць у Беларусі, а таксама грамадзян Беларусі, якія пастаянна пражываюць за яе межамі, правам на атрыманне вадзіцельскага пасведчання на права кіравання транспартным сродкам, на яго абмен, выдачу талонаў да яго, а таксама на рэгістрацыю гэтымі катэгорыямі асоб у Беларусі транспартных сродкаў.

Замежным грамадзянам, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Беларусі і хочуць займацца паляваннем, прадастаўляюцца правы на набыццё і захоўванне на тэрыторыі Беларусі грамадзянскай зброі і боепрыпасаў, а замежным грамадзянам, якія часова пражываюць у Беларусі, - права на набыццё на тэрыторыі Беларусі, увоз у краіну і вываз з краіны грамадзянскай зброі і боепрыпасаў.

Указам зніжаецца ўзрост грамадзяніна Рэспублікі Беларусь для абавязковага атрымання пашпарта з 16 да 14 гадоў, што дасць магчымасць непаўналетнім, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту, рэалізаваць прыналежныя ім правы на ажыццяўленне асобных юрыдычна значных дзеянняў (напрыклад, уносіць грашовыя сродкі ў банкі і распараджацца імі).

Дакументам прадугледжваецца таксама магчымасць ажыццяўлення працэдур па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй у паскораным парадку (за дадатковую плату).

Акрамя таго, скасоўваецца шэраг адміністрацыйных працэдур (напрыклад, выдача дазволу на набыццё радыёэлектронных сродкаў, пасведчання аб рэгістрацыі заалагічнай калекцыі) і ўводзяцца новыя адміністрацыйныя працэдуры, неабходныя для рэалізацыі грамадзянамі сваіх правоў, прадугледжаных іншымі заканадаўчымі актамі (напрыклад, выдача даведак, неабходных для дзяржаўнай рэгістрацыі садовага доміка або гаража, атрыманых у спадчыну, пасведчання эксперта па паляўнічых трафеях).

Адмяняецца плата за ажыццяўленне некаторых адміністрацыйных працэдур (напрыклад, афармленне пастаяннага пражывання за межамі краіны грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які не дасягнуў 14-гадовага ўзросту) або змяншаецца памер такой платы (напрыклад, прастаўленне апастылю, выдача паўторнага пасведчання аб рэгістрацыі акта грамадзянскага стану).

Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.