Аб назначэнні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Еўразійскім эканамічным супольніцтве па сумяшчальніцтву Кабякова А.У. прадстаўніком у некаторых інтэграцыйных аб'яднаннях

Указ № 192 ад 19 красавіка 2012 г.

Аб назначэнні Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Еўразійскім эканамічным супольніцтве па сумяшчальніцтву Кабякова А.У. прадстаўніком у некаторых інтэграцыйных аб'яднаннях

1. Назначыць Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Еўразійскім эканамічным супольніцтве па сумяшчальніцтву Кабякова Андрэя Уладзіміравіча:

1.1. спецыяльным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, а таксама фарміравання Еўразійскага эканамічнага саюза па сумяшчальніцтву;

1.2. Паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эканамічным савеце Садружнасці Незалежных Дзяржаў па сумяшчальніцтву;

1.3. Пастаянным і Паўнамоцным Прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы па сумяшчальніцтву.

2. Гэты Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка