Аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Указ № 181 ад 16 красавіка 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 16 красавіка падпісаў Указ № 181 "Аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".

Ва Указе дакладна вызначаны парадак фарміравання і зацвярджэння пералікаў прымаючых арганізацый, аб'ектаў, відаў работ.

Упершыню ўдзельнікам студэнцкіх атрадаў устаноўлены ніжні парог аплаты працы ў памеры не ніжэйшым за мінімальную заработную плату. Штогод па краіне запланавана прадастаўляць не менш як 10 тыс. рабочых месц для ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў з далейшым павелічэннем іх колькасці.

У цэлым рэалізацыя норм Указа будзе садзейнічаць павышэнню эфектыўнасці арганізацыі часовай занятасці моладзі ў вольны ад вучобы і работы час. Дакумент таксама накіраваны на спрашчэнне арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.