Аб некаторых пытаннях прафесійнай падрыхтоўкі ўрачоў-спецыялістаў у клінічнай ардынатуры

Указ № 177 ад 16 красавіка 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 16 красавіка падпісаў Указ № 177 "Аб некаторых пытаннях прафесійнай падрыхтоўкі ўрачоў-спецыялістаў у клінічнай ардынатуры".

Пад клінічнай ардынатурай маецца на ўвазе форма прафесійнай падрыхтоўкі ўрачоў-спецыялістаў, заснаваная на прынцыпе індывідуальнага навучання, накіраваная на паглыбленне прафесійных ведаў і ўдасканаленне практычных навыкаў, асваенне перадавых медыцынскіх тэхналогій, вырашэнне задач кадравага забеспячэння аховы здароўя.

Ва Указе прадугледжана, што фінансаванне расходаў, звязаных з падрыхтоўкай урачоў-спецыялістаў у клінічнай ардынатуры, ажыццяўляецца са сродкаў рэспубліканскага бюджэту і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, напрыклад, за кошт уласных сродкаў грамадзян, сродкаў наймальніка.

У дакуменце адлюстраваны асноўныя пытанні накіравання ўрачоў у клінічную ардынатуру, прадастаўлення клінічным ардынатарам сацыяльных (у тым ліку матэрыяльных) гарантый (назначэнне стыпендый, захаванне заработнай платы па месцы работы, аплата праезду да месца праходжання клінічнай ардынатуры і назад, расходаў за карыстанне жылым памяшканнем, сутачных, камандзіровачных расходаў), асаблівасці іх рэалізацыі пры дзённай і завочнай формах навучання.

Прыняцце Указа не запатрабуе дадатковых фінансавых затрат з рэспубліканскага бюджэту і з'яўляецца адной з састаўных частак у сістэме мер паслядоўнага ўдасканалення прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі, асвойвання ва ўсіх рэгіёнах краіны перадавых медыцынскіх тэхналогій.

Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.