Аб некаторых пытаннях прыёму асоб у гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, гімназіі – каледжы мастацтваў

Указ № 15 ад 6 студзеня 2012 г.
У Беларусі ўдасканальваецца парадак прыёму ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, гімназіі - каледжы мастацтваў. Адпаведны Указ № 15 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў 6 студзеня.

У прыватнасці, дакументам замацоўваецца парадак прыёму ў гэтыя ўстановы адукацыі па конкурсу на падставе ўступных іспытаў па навучальных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова", "Матэматыка" і гадавых адзнак за IV клас па гэтых жа прадметах, а ў гімназіі - каледжы мастацтваў таксама па выніках праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.

Прыняцце Указа будзе садзейнічаць забеспячэнню прынцыпу сацыяльнай справядлівасці пры прыёме ў гімназіі, адбору найбольш здольных дзяцей і арганізацыі аб'ектыўнай, празрыстай уступнай кампаніі.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.