Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Указ № 143 ад 30 сакавіка 2015 г.

Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 30 сакавіка падпісаў Указ № 143, якім унесены змяненні і дапаўненні ва Указ ад 16 мая 2014 года № 222 "Аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці і рэалізацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі і іншымі фізічнымі асобамі"

У прыватнасці, прадугледжана прадаўжэнне да 1 студзеня 2016 года пераходнага перыяду, на працягу якога індывідуальным прадпрымальнікам прадастаўлена права рэалізаваць астаткі тавараў, увезеных без пацвярджальных дакументаў.

Пры рэалізацыі тавараў без пацвярджальных дакументаў устаноўлена прымяненне павышаючага каэфіцыента 2 пры вылічэнні адзінага падатку, а таксама спагнанне падатку на дабаўленую вартасць у фіксаванай суме з яго павелічэннем у чатыры этапы за кошт прымянення наступных павышаючых каэфіцыентаў:

2 - за перыяд з 1 па 31 сакавіка 2015 года;

2,5 - за перыяд з 1 красавіка па 30 чэрвеня 2015 года;

3 - за перыяд з 1 ліпеня па 30 верасня 2015 года;

4 - за перыяд з 1 кастрычніка па 31 снежня 2015 года.

У мэтах стымулявання індывідуальных прадпрымальнікаў набываць прадукцыю ў легальных вытворцаў і пастаўшчыкоў для тых з іх, якія будуць мець дакументы на ўсе тавары, што рэалізуюцца, дазваляецца перайсці на спрошчаную сістэму падаткаабкладання або з 1 красавіка, або з 1 ліпеня, або з 1 кастрычніка 2015 года.

Акрамя таго, ва Указе дакладна рэгламентуецца рэалізацыя тавараў фізічнымі асобамі Беларусі і замежнымі грамадзянамі.

У мэтах спынення неарганізаванай рэалізацыі тавараў фізічнымі асобамі ўводзіцца забарона на продаж тавараў на вуліцах, стадыёнах, у скверах, парках, грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах, за выключэннем рэалізацыі тавараў у месцах, устаноўленых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь