Аб мерах па ўдасканаленню пенсіённага забеспячэння грамадзян

Указ № 136 ад 18 сакавіка 2012 г.
У мэтах павышэння ўзроўню пенсіённага забеспячэння грамадзян і аптымізацыі пенсіённых расходаў:

1. Устанавіць, што:

1.1. пры прадаўжэнні работы без атрымання дзяржаўнай пенсіі пасля набыцця права на пенсію па ўзросту на агульных падставах (артыкул 11 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года "Аб пенсіённым забеспячэнні грамадзян" (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, 1992 г., № 17, арт. 275) памер пенсіі па ўзросту павялічваецца:

на 6, 8, 10 і 12 працэнтаў заработку, які прымаецца для вылічэння пенсіі, - адпаведна за кожны поўны першы, другі, трэці і чацвёрты гады работы, на 14 працэнтаў такога заработку - за поўны пяты і кожны далейшы год работы. Адзначаныя памеры павелічэння пенсіі падсумоўваюцца паміж сабой;

на 1 працэнт заработку, які прымаецца для вылічэння пенсіі, - за кожныя поўныя два месяцы няпоўнага года работы. Гэты памер павелічэння пенсіі падсумоўваецца з памерамі павелічэння пенсіі, прадугледжанымі ў абзацы другім гэтага падпункта.

Пад работай без атрымання дзяржаўнай пенсіі, якая дае права на павелічэнне пенсіі ў адпаведнасці з гэтым падпунктам, маюцца на ўвазе перыяды работы, прадпрымальніцкай, творчай і іншай дзейнасці, на працягу якіх ажыццяўлялася выплата абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны згодна з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні;

1.2. пры вылічэнні працоўнай пенсіі ўлічваюцца залічаныя ў стаж работы перыяды дзейнасці. Пры гэтым у перыядах работы і іншай дзейнасці, прадугледжаных у частцы першай артыкула 51 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсіённым забеспячэнні", на працягу якіх ажыццяўлялася выплата абавязковых страхавых узносаў, улічваецца фактычны заработак, вызначаны ў адпаведнасці з гэтым Законам. У перыядах, прадугледжаных у частцы другой артыкула 51 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсіённым забеспячэнні", замест адсутнага заработку ў разлік прымаецца 40 працэнтаў сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за адпаведныя месяцы.

2. Пенсіі па ўзросту, назначаныя з 1 верасня 1998 г. да ўступлення ў сілу гэтага Указа, падлягаюць перагляду ў адпаведнасці з падпунктам 1.1 пункта 1 гэтага Указа пры выкананні ўмоў, устаноўленых у гэтым падпункце.

3. Фінансаванне расходаў па рэалізацыі гэтага Указа ажыццяўляецца за кошт сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

4. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у трохмесячны тэрмін забяспечыць прывядзенне актаў заканадаўства ў адпаведнасць з гэтым Указам.

5. Гэты Указ уступае ў сілу з першага чысла месяца, што ідзе за месяцам, у якім завяршаецца шасцімесячны тэрмін з дня яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем пункта 4 і гэтага пункта, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання Указа.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка