Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў

Указ № 13 ад 6 студзеня 2012 г.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 6 студзеня падпісаў Указ № 13 "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў".

У мэтах аптымізацыі льготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва і звязаных з ім бюджэтных расходаў Указам устанаўліваюцца ўдакладненыя ўмовы прадастаўлення грамадзянам ільготных крэдытаў.

Такім чынам, права на атрыманне льготных крэдытаў захоўваецца для грамадзян з ліку тых, хто мае шматдзетныя сем'і (пазачарговае права); пражывае ў жылых памяшканнях, прызнаных ва ўстаноўленым парадку непрыдатнымі для пражывання (пазачарговае права); пражывае ў інтэрнатах не менш як дзесяць гадоў, у якіх, уключаючы сумесна пражываючых членаў сям'і і асобна пражываючых мужа і жонкі, няма ва ўласнасці жылых памяшканняў, у тым ліку размешчаных у іншых населеных пунктах Рэспублікі Беларусь (пазачарговае права); грамадзян, у складзе сем'яў якіх ёсць дзеці-інваліды, а таксама інваліды з дзяцінства I і II групы (пазачарговае права); захварэўшых і перанёсшых прамянёвую хваробу, выкліканую наступствамі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (пазачарговае права); маючых права на пазачарговае атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду.

Таксама права на атрыманне льготных крэдытаў захоўваецца для ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў; якія ажыццяўляюць будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек; працаздольных паўналетніх членаў сям'і наймальніка жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жылога фонду ў выпадку яго смерці або выезду на пастаяннае пражыванне ў іншае жылое памяшканне, якія не маюць у карыстанні жылога памяшкання дзяржаўнага жылога фонду на падставе дагавора найму або ва ўласнасці іншага жылога памяшкання ў гэтым населеным пункце агульнай плошчай 15 кв.м і больш (у Мінску – 10 кв.м і больш) на аднаго чалавека; паўналетніх членаў сям'і памерлага (загінуўшага, прызнанага адсутным без вестак) наймальніка службовага жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду; паўналетніх маладых грамадзян, якія з'яўляюцца лаўрэатамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў і (або) спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі; таленавітых маладых вучоных, якім былі назначаны стыпендыі Прэзідэнта; суддзяў і пракурорскіх работнікаў; маладых сем'яў, якія маюць двух непаўналетніх дзяцей.

Для ваеннаслужачых захоўваецца права на атрыманне льготных крэдытаў на ўмовах, устаноўленых Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 195 ад 3 красавіка 2008 г.

Прадастаўленне льготных крэдытаў плануецца ажыццяўляць на 20 гадоў пад працэнтную стаўку, роўную 20% ад стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка (цяпер 8%), але не менш як 5% гадавых (для грамадзян, якія пражываюць і працуюць у населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тыс. чалавек, - 10% ад стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка, але не менш як 3% гадавых).

Для маладых сем'яў, якія маюць двух непаўналетніх дзяцей, крэдыты будуць выдавацца на 20 гадоў пад працэнтную стаўку, роўную 50% ад стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка.

Для шматдзетных сем'яў умовы прадастаўлення льготных крэдытаў застаюцца ранейшыя - на 40 гадоў пад 1% гадавых. Пры гэтым субсідыя выдавацца не будзе, а памер крэдыту складзе 100% ад кошту нарматыву льготна крэдытуемай плошчы.

Указам прадугледжана павелічэнне памераў аказваемай шматдзетным сем'ям фінансавай дапамогі ў пагашэнні льготных крэдытаў: з 50% да 75% ад астатку крэдытнай лініі для сем'яў, якія маюць трох непаўналетніх дзяцей, і з 70% да 100% для сем'яў, якія маюць чатырох дзяцей, а таксама першачарговае ўключэнне ў склад фарміруемых ЖБК шматдзетных сем'яў, якія маюць чатырох і больш дзяцей.

Дакументам таксама прадастаўляецца адтэрміноўка ў пагашэнні крэдытаў і выплаце працэнтаў па іх для сем'яў, у якіх адзін з бацькоў знаходзіцца ў водпуску па догляду другога і наступных дзяцей да трох гадоў, на перыяд знаходжання ў такім водпуску.

Пры разліку памеру крэдыту ў адпаведнасці з новымі ўмовамі будзе вылічацца плошча наяўных ва ўласнасці (адчужаных на працягу трох гадоў) крэдытаатрымальніка і членаў яго сям' i жылых памяшканняў не толькі ў населеным пункце па месцы пражывання крэдытаатрымальніка і месцы будаўніцтва жылля, але і ва ўсіх іншых населеных пунктах рэспублікі. Акрамя таго, зніжаны нарматыў ільготна крэдытуемай плошчы ў Мінску з 20 да 15 кв.м, за выключэннем шматдзетных сем'яў, для якіх гэты нарматыў захоўваецца ў памеры 20 кв.м.

У мэтах забеспячэння завяршэння пачатага будаўніцтвам жылля Указ распаўсюджвае новыя ўмовы крэдытавання грамадзян толькі на новазаключаныя крэдытныя дагаворы. Пры гэтым памеры ўжо адкрытых крэдытных ліній для катэгорый грамадзян, якія страчваюць права на атрыманне льготных крэдытаў, пераглядацца не будуць (незалежна ад павелічэння кошту будаўніцтва).

Стаўка крэдытавання з улікам памеру стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка будзе вызначацца на дату зацвярджэння спісаў на атрыманне льготных крэдытаў, што дасць магчымасць ураўнаваць умовы для грамадзян-крэдытаатрымальнікаў, якія будуюць жылыя памяшканні ў адным доме.

Нормы дзеючага Указа № 185 на грамадзян, якія ўключаны ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў, але не паспелі заключыць крэдытныя дагаворы з банкам, не распаўсюджваюцца.

Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дадатак да Указа № 13 ад 6 студзеня 2012 г.