Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Распараджэнне № 269рп ад 20 снежня 2012 г.

Аб зацвярджэнні рашэння савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 20 снежня сваім распараджэннем зацвердзіў рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Са сродкаў фонду выдзелена Br812,36 млн.

У прыватнасці, на заахвочванне лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі накіравана Br418,3 млн., у тым ліку на выплату 18 стыпендый – Br79,2 млн., 14 прэмій – Br33,2 млн., 164 заахвочвальных прэмій – Br255 млн., 5 гранд-прэмій – Br42,9 млн., аказанне матэрыяльнай дапамогі 8 актыўным удзельнікам мастацка-творчых мерапрыемстваў – Br8 млн. На набыццё музычных інструментаў і сцэнічных касцюмаў для ўстаноў адукацыі сферы культуры для заняткаў мастацкай творчасцю накіравана Br225,85 млн., на аказанне дапамогі ў арганізацыі стажыровак студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у вядучых творчых ВНУ Расійскай Федэрацыі – Br168,21 млн.

Гэта распараджэнне з'яўляецца яшчэ адным сведчаннем пастаяннай дзяржаўнай падтрымкі адоранай і таленавітай моладзі.

Тэкст Распараджэння глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дадатак да Распараджэння № 269рп ад 20 снежня 2012 г.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь