Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Распараджэнне № 265рп ад 17 снежня 2012 г.

Аб назначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2013 год

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 17 снежня падпісаў распараджэнне "Аб назначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2013 год".

Штомесячныя стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у памеры Br2,5 млн. назначаны 94 таленавітым маладым вучоным, у тым ліку 4 дактарам навук ва ўзросце да 45 гадоў, 64 кандыдатам навук ва ўзросце да 35 гадоў, 26 маладым вучоным без ступені ва ўзросце да 30 гадоў.

Сярод лаўрэатаў 42 прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных і хімічных навук, 36 – біялагічных, медыцынскіх і аграрных навук, 16 – гуманітарных навук.

У групу стыпендыятаў уключаны перспектыўныя даследчыкі, якія атрымалі вынікі, што маюць істотнае навуковае і практычнае значэнне. Многія прадстаўнікі тэхнічных, прыродазнаўчых і аграрных навук маюць патэнты на вынаходствы, карысныя мадэлі, сарты раслін.

Падпісанне гэтага распараджэння з'яўляецца сведчаннем пастаяннай падтрымкі маладых вучоных з боку дзяржавы.

Тэкст Распараджэння глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Спіс таленавітых маладых вучоных, якім назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2013 год

© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь