Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Распараджэнне № 198рп ад 15.11.2016 г.

Аб зацвярджэнні рашэння савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва

1. Зацвердзіць прыкладзенае рашэнне савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва.

2. Міністэрству культуры выдзеліць у 2016 годзе са сродкаў фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва 511 125,5 рубля на ажыццяўленне выплат у адпаведнасці з рашэннем, указаным у пункце 1 дадзенага распараджэння.

3. Кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў, выдзеленых згодна з пунктам 2 дадзенага распараджэння, ускласці на Камітэт дзяржаўнага кантролю і Міністэрства культуры.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь    А.Лукашэнка
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь