Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Распараджэнне №17рп ад 21 студзеня 2014 г.

Аб назначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным на 2014 год

1. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 жніўня 2005 г. № 367 "Аб удасканаленні стымулявання творчай працы маладых вучоных" (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2005 г., № 127, 1/6693) і на падставе прапаноў Міжведамаснай камісіі па разгляду кандыдатур для назначэння стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным:

1.1. устанавіць на 2014 год памер стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным 3 000 000 рублёў у месяц;

1.2. назначыць стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, устаноўленыя ў падпункце 1.1 гэтага пункта, таленавітым маладым вучоным згодна з дадаткам.

2. Міністэрству фінансаў выдзеліць у 2014 годзе Міністэрству аховы здароўя, Міністэрству культуры, Міністэрству адукацыі, Міністэрству па надзвычайных сітуацыях, Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь грашовыя сродкі на выплату стыпендый, назначаных у адпаведнасці з гэтым распараджэннем.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
Дадатак   

да Распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
21.01.2014 №17рп

Спіс таленавітых маладых вучоных, якім назначаны стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2014 год

© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь