Аб рэарганізацыі калгасаў (сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў)

Указ № 349 ад 17 ліпеня 2014 г.
Указ № 349 "Аб рэарганізацыі калгасаў (сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў)" устанаўлівае, што калгасы (СВК) да 31 снежня 2016 года падлягаюць пераўтварэнню ў гаспадарчыя таварыствы або камунальныя ўнітарныя прадпрыемствы.

Арганізацыйна-прававая форма юрыдычнай асобы, што ствараецца ў выніку пераўтварэння калгаса, вызначаецца рашэннем агульнага сходу членаў калгаса. Пры пераўтварэнні калгаса ў гаспадарчае таварыства долі ў статутным фондзе гэтага таварыства размяркоўваюцца паміж фізічнымі асобамі - членамі пераўтвараемага калгаса і адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, на тэрыторыі якой ён размешчаны.

Згодна з Указам да юрыдычнай асобы, якая ствараецца пры пераўтварэнні калгаса, пераходзіць права карыстання зямельнымі ўчасткамі, а меры эканамічнага стымулявання, устаноўленыя калгасу, захоўваюць адносна яго сваё дзеянне.

Тэкст Указа глядзіце, калі ласка, у рускай версіі на Партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.