Аб правядзенні ў 2019 годзе перапісу насельніцтва Рэспублікі Беларусь

Каментарый да Указа № 384 ад 24 кастрычніка 2016 г.
Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь пройдзе 4-30 кастрычніка 2019 года. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 кастрычніка.

Перапіс будзе праведзены шляхам апытання спецыяльна падрыхтаваным часовым перапісным персаналам.

Ва Указе вызначаны пералік катэгорый грамадзян, якія прыцягваюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ўлады для правядзення перапісу насельніцтва. Пры гэтым прыцягненне часовага перапіснога персаналу плануецца на бязвыплатнай аснове з прадастаўленнем вызвалення ад работы або вучобы на перыяд удзелу ў падрыхтоўцы і правядзенні перапісу насельніцтва з захаваннем месца работы (пасады) і вучобы, сярэдняга заработку (стыпендыі), выплаты пенсіі, дапамогі. Часоваму перапісному персаналу будзе таксама прадастаўляцца добраахвотнае страхаванне ад няшчасных выпадкаў.

Дакумент накіраваны на забеспячэнне адзінага для ўсіх дзяржаўных органаў падыходу да арганізацыі і правядзення перапісу, на аператыўнае вырашэнне пытанняў, звязаных з падрыхтоўкай і правядзеннем гэтага мерапрыемства, а таксама атрыманне ўсебаковых і аб'ектыўных вынікаў.