Бел
Галоўная   /  Афіцыйныя дакументы
Каментарый да Указа № 9 ад 10.01.2018

Аб зацвярджэнні плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 студзеня падпісаў Указ № 9 "Аб зацвярджэнні плана падрыхтоўкі законапраектаў на 2018 год".

У адпаведнасці з планам, будуць падрыхтаваны і ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу трыццаць дзевяць праектаў законаў. Пры гэтым шэсць законапраектаў з'яўляюцца прынцыпова новымі: праекты законаў "Аб плацежных паслугах у Рэспубліцы Беларусь", "Аб персанальных даных", "Аб электраэнергетыцы", "Аб радыяцыйнай бяспецы", "Аб ахове і выкарыстанні балот (тарфянікаў)" і "Аб судова-экспертнай дзейнасці".

Пяць законапраектаў складаюць так званы бюджэтны пакет. У іх ліку праект закона "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год".

Астатнія законапраекты прадугледжваюць карэкціроўку дзеючага заканадаўства. Плануецца ўнясенне змяненняў у шэраг кодэксаў, а таксама ў законы "Аб ахове працы", "Аб трансплантацыі органаў і тканак чалавека", "Аб гаспадарчых таварыствах", "Аб геаграфічных указаннях", "Аб аўдытарскай дзейнасці", "Аб дарожным руху", "Аб рэкламе", "Аб натуральных манаполіях", "Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь", "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь" і іншыя.

Акрамя таго, у 2018 годзе будуць падрыхтаваны і ўнесены Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь на ўзгадненне дзве канцэпцыі праектаў законаў - "Аб дзяржаўных арганізацыях і гаспадарчых таварыствах з удзелам дзяржавы" і "Аб папярэджанні насілля ў сям'і".
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь