Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Каментарый да Указа № 40 ад 13.02.2017

Аб аптымізацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 лютага падпісаў Указ № 40 "Аб аптымізацыі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".

Дакумент прыняты ў мэтах удасканалення дзейнасці Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі, аптымізацыі яе структуры і колькасці. У адпаведнасці з патрабаваннямі кіраўніка дзяржавы па скарачэнні дзяржаўнага апарату колькасць дзяржаўных служачых Адміністрацыі Прэзідэнта скарачаецца на 30%.

Указам зацверджаны ў новай рэдакцыі Палажэнне аб Адміністрацыі Прэзідэнта і яе структура, а таксама палажэнні аб памочніку Прэзідэнта і прэс-сакратары.

Актуалізаваны функцыі і паўнамоцтвы Адміністрацыі Прэзідэнта. Новая структура дасць магчымасць забяспечыць эфектыўнасць далейшай работы гэтага дзяржоргана ва ўмовах скарачэння колькасці яго работнікаў.

Рэфармуецца інстытут памочнікаў Кіраўніка дзяржавы. Уводзяцца дзве новыя пасады памочнікаў Прэзідэнта.

Узаемадзеянне Кіраўніка дзяржавы з заканадаўчай і судовай галінамі ўлады будзе забяспечвацца памочнікам Прэзідэнта па пытаннях заканадаўчай і судовай дзейнасці, а кантроль за выкананнем даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па пытаннях дзейнасці банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый - памочнікам Прэзідэнта па пытаннях развіцця фінансава-крэдытнай сістэмы.

Новым Палажэннем аб прэс-сакратары Прэзідэнта Беларусі прадугледжваецца значнае пашырэнне функцый і паўнамоцтваў прэс-сакратара, у тым ліку па каардынацыі дзейнасці важнейшых дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі.

Указ уступае ў сілу 1 мая 2017 года.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь