Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Каментарый да Указа № 34 ад 01.02.2017

Аб узнагароджанні

Дзяржаўных узнагарод Беларусі ўдастоены 75 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у прамысловасці, будаўніцтве і сельскай гаспадарцы, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў, развіццё навуковай і педагагічнай дзейнасці, сістэмы адукацыі і аховы здароўя, беларускага кінамастацтва, культуры і спорту. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Ордэна Айчыны ІІІ ступені ўдастоены генеральны дырэктар ААТ "Гроднапрамбуд" Абдулвагаб Вагабаў.

Заслугі першага намесніка начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі Дзмітрыя Лакізы адзначаны ордэнам "За службу Радзіме" ІІІ ступені.

Генеральны дырэктар ААТ "Дарожна-будаўнічы трэст нумар 3" Рыгор Цімафееў узнагароджаны ордэнам Пашаны.

Галоўны хормайстар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Ніна Ламановіч удастоена ордэна Францыска Скарыны.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне, у адпаведнасці з якім 11 работнікам розных сфер аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь