Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Каментарый да Указа № 232 ад 29.06.2017

Аб стварэнні гаспадарчага таварыства

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 чэрвеня падпісаў Указ № 232 "Аб стварэнні гаспадарчага таварыства".

Дакументам урэгуляваны пытанні стварэння ў Шклоўскім раёне высокатэхналагічнага эфектыўнага аграпрамысловага холдынга.

Прымяненне інтэнсіўных тэхналогій, сучаснага абсталявання і перадавых метадаў арганізацыі працы ў названым холдынгу дадуць магчымасць рэалізаваць інвестыцыйны, тэхналагічны патэнцыял, забяспечыць рост выручкі, павялічыць прадукцыйнасць працы работнікаў.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь