Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Каментарый да Указа № 173 ад 18.05.2017

Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі

Беларусь уводзіць бязвізавы рэжым для грамадзян Кітайскай Народнай Рэспублікі, якія маюць пашпарты для афіцыйных паездак. Адпаведны Указ № 173 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Дакументам прадугледжваецца ўстанаўленне бязвізавага парадку ўезду, выезду, транзіту і часовага знаходжання на тэрыторыі Беларусі тэрмінам да 30 сутак для грамадзян КНР, якія маюць у якасці праязных дакументаў пашпарты для афіцыйных паездак.

Гэтыя пашпарты выдаюцца Міністэрствам замежных спраў Кітая, кітайскімі загранустановамі, а таксама дэпартаментамі замежных спраў мясцовых народных урадаў асобам, якія займаюць пасаду намесніка кіраўніка павета і ніжэйшую, супрацоўнікам бюджэтных арганізацый, дзяржаўных прадпрыемстваў і акцыянерных фінансавых устаноў.

Такое рашэнне накіравана на далейшую актывізацыю дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, перш за ўсё на міжрэгіянальным узроўні.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь