Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Каментарый да Распараджэння №224рп ад 31.12.2016

Аб назначэнні стыпендый аспірантам

Стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2017 год назначаны 99 перспектыўным маладым аспірантам, якія выконваюць дысертацыйныя даследаванні па прыярытэтных напрамках навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці. Адпаведнае Распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы.

У ліку аспірантаў прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных, сацыяльных і гуманітарных навук, навук аб Зямлі.

Практычная значнасць іх навуковых дасягненняў пацверджана актамі аб укараненні атрыманых вынікаў у вытворчасць, лячэбную практыку ўстаноў аховы здароўя, адукацыйны працэс, патэнтамі на вынаходствы і карысныя мадэлі або станоўчымі рашэннямі на выдачу патэнта. Вынікі ўсіх дысертацыйных даследаванняў апублікаваны ў навуковых выданнях, прадстаўлены на рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях і сімпозіумах.

Прыняцце Распараджэння накіравана на падтрымку маладых навуковых кадраў, развіццё навуковых школ і навуковага патэнцыялу Беларусі.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь