Бел
Галоўная   /  Дакументы і каментарыі
Каментарый да Распараджэння №218рп ад 28 снежня 2016 г.

Аб пытаннях спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў Распараджэнне №218 рп "Аб пытаннях спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў".

Прэзідэнт зацвердзіў рашэнне савета фонду аб заахвочванні навучэнцаў і студэнтаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе і навуковай дзейнасці.

Стыпендыі фонду на першы семестр 2016/2017 навучальнага года назначаны 186 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі.

Грашовай прэміяй з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду заахвочаны 43 пераможцы міжнародных алімпіяд і конкурсаў, а таксама больш за тысячу пераможцаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, конкурсаў творчых дасягненняў і навукова-тэхнічнай творчасці, прафесійнага майстэрства і навуковых работ.

Заахвочвальнымі прэміямі адзначаны 206 педагагічных, навуковых работнікаў і іншых асоб, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё адораных навучэнцаў і студэнтаў па выніках 2015/2016 навучальнага года.

Акрамя таго, аказана фінансавая падтрымка 4 інтэлектуальным і творчым аб'яднанням навучэнцаў і студэнтаў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай і метадычнай базы.

Прыняцце распараджэння Прэзідэнта з'яўляецца сведчаннем пастаяннай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, садзейнічае развіццю інтэлектуальных здольнасцей адоранай моладзі.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь